Урач Рычард Уолкер і яго жонка Сондра некалі правялі ў Парыжы свой мядовы месяц. І вось яны зноў у любімым горадзе. Размясціўшыся ў гасцініцы, яны збіраюцца крыху адпачыць. Але, выйшаўшы з ваннага пакою, Рычард выяўляе, што жонкі ў нумары няма. Пошукі не даюць ніякага выніку. Не ведаючы мовы, доктар кідаецца па горадзе, у якім ніхто не жадае яму дапамагчы. Ніхто, акрамя беспрытульніцы Мішэль.