У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Боцікі.
Боцікі[1], Аканіт[2] (Aconitum) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, вышынёй 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка.
Арэал
Існуе каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца боцікі шарсцістагубыя (Aconitum lasiostomum) і боцікі паўночныя, або высокія (Aconitum septentrionale); у батанічных садах, парках і на кветніках вырошчваецца некалькі інградукаваных відаў.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
Да роду Боцікі найбольш блізкія роды Рагулькі (Delphinium) і Consolida: тры гэтых роды складаюць трыбу Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae)[3]:
Спіс відаў
Род уключае ў сябе больш 330 відаў[4], распаўсюджаных у Паўночным паўшар’і.
Некаторыя з іх:
Значэнне
Лекавыя (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкаратыўныя расліны. З-за утрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручванні[5].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
- Борец — род Aconitum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)