Рагулькі

Рагулькі

Рагулькі высокія (Delphinium elatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Delphinium L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18457
NCBI  46246
EOL  37243
GRIN  g:3482
IPNI  33119

Рагу́лькі[1] (Delphínium) — род травяністых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 2 метраў і болей. Лісце чаргаванае. Кветкі буйныя, часцей за ўсё сіняга, блакітнага і фіялетавага колеру. Плод — лістоўка.

Арэал

Налічвае каля 250 (каля 300[2]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны. З-за ўтрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручэнні[3].

Ахова

Від рагулькі высокія (Delphinium elatum) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца ў Латвіі[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Живокость // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
  4. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 верасня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!