Напярэдадні пачатку канфлікту ў рэгіёне абвастрыліся міжэтнічныя супярэчнасці.
Губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абдала Абакар абвясціў 10 красавіка надзвычайнае становішча ў сувязі з забойствам трох чалавек апалчэнцамі групоўкі «Суданскі альянс»[5]. 13 красавіка на мяжы з Чадам адбыліся сутыкненні паміж арабамі і масалітамі, у выніку чаго загінулі 24 чалавекі[6].
Ход падзей
Баі пачаліся 15 красавіка, у той жа дзень, што і ў сталічным Хартуме і іншых частках краіны. Праз некалькі гадзін пасля першых сутыкненняў войскі САП паведамлі пра паспяховы захоп горада. У далейшым ён стаў плацдармам прыхільнікаў Дагала для ўсталявання кантролю над іншымі гарадамі Заходняга Дарфура. Так, дзякуючы перамозе ў Эль-Генейне, паўстанцам атрымалася ўзяць Кабкабію і Залінгей[7].
16[8]—17[9] красавіка вулічныя сутычкі працягваліся. Бальніца Эль-Генейна была зачынена з-за баявых дзеянняў[10]. У горадзе разрабаваны прадстаўніцтвы ААН, падпалены рынкі, дамы і офісы гуманітарных арганізацый[9]. 23 красавіка прыхільнікі генерала Бурхана паспрабавалі адбіць частку Генейны, але былі адціснуты да штаба арміі[11].
Акрамя таго, да сутыкненняў далучаюцца плямёны арабаў, якія падтрымалі САП, і масалітаў, што сталі на бок УСС[9][12].
24[13]—25[14] красавіка баі нечакана аднавіліся, спачатку ахапіўшы раён Аль-Джамарык[15]. Падчас падзей была разрабавана бальніца, якая падтрымлівалася арганізацыяй «Урачы без межаў»[16]. У раёне Аль-Джэбель арабскія апалчэнцы напалі на армейскі штаб і сагналі каля адзінаццаці бронеаўтамабіляў. Яны таксама атакавалі муніцыпальныя і дзяржаўныя арганізацыі, уключаючы гарадское ўпраўленне паліцыі, рынак і банк[17].
27-га чысла САП пачалі масіраваную атаку на пазіцыі масалітаў і УСС. Каля 6 раніцы ў раёне Аль-Меджліс успыхнулі жорсткія баі[18][19].
2 мая Сілы аператыўнай падтрымкі ў другі раз аднавілі кантроль над горадам, а таксама вярнулі частку зямель, якія яны раней страцілі. На той момант у выніку вулічных баёў загінулі 200 чалавек[20][21].
12 мая баі ўспыхнулі зноў[22]. 17 мая мірныя жыхары паведамілі аб баях у раёнах Эль-Бухейра, Эль-Савра, Эль-Тадамон, Эль-Маджліс і Эль-Мадарыс[23].
24 мая да барацьбы за горад далучыўся «Рух за справядлівасць і роўнасць». У той дзень калона апалчэнцаў групоўкі ў суправаджэнні ўрадавай арміі трапіла ў засаду паўстанцаў на шляху да Эль-Генейны. Чатыры байцы былі забіты, 17 паранены, 3 трапілі ў палон[24]. 7 чэрвеня апалчэнцы зноў атакавалі горад[25]. 11-га паведамлялася аб новых выпадках нападаў арабскіх апалчэнцаў[26].
22 чэрвеня горад цалкам перайшоў пад кантроль войск Дагала[27].
Ахвяры
Сутыкненні вымусілі тысячы жыхароў горада бегчы ў суседні Чад. Акрамя таго, станам на 28 красавіка пацверджана гібель 96 мірных грамадзян[28][29]. ААН заявіла, што страты сярод цывільных асоб і камбатантаў могуць вылічацца сотнямі ці нават больш[29].
Да 1 мая колькасць загінулых у Эль-Генейне ўзрасла да больш чым 180—191 чалавек[30].
ААН паведаміла, што да 10-га чысла ў баях загінула больш за 450 чалавек, а ад 7 500 да 12 000 знайшлі прытулак на ваеннай базе УСС[31].
12 мая ахвярамі сутыкненняў сталі 77 чалавек забітымі[22]. На наступны дзень колькасць загінулых дасягнула 100 чалавек, уключаючы імама гарадской мячэці[32]. Агулам за 12—13 мая паведамлялася пра гібель яшчэ 280 асоб[33]. На 17 мая Суданская арганізацыя жанчын паведаміла, што ў агульнай складанасці ў горадзе загінулі 2000 чалавек[23].
Як стала вядома 6 чэрвеня, падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[35].
Да 24 чэрвеня агульная колькасць ахвяр сярод мірных жыхароў склала 5000 загінулымі[3][36][37].