Першыя сутыкненні адбыліся 15 красавіка 2023 года ў горадзе Эль-Генейна. Населены пункт быў захоплены Сіламі аператыўнай падтрымкі амаль без баёў[1]. Адначасна зафіксаваны баі ў Залінгеі[2] і Эль-Фашыры[3]. У апошнім паўстанцкія сілы спрабавалі захапіць мясцовы аэрапорт і астатнія важныя аб’екты[4].
Перамога ў Эль-Генейне дазволіла мяцежнікам узяць і іншыя гарады Дарфура[5]. Так, 16 красавіка ў Ньяле каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[6] і мясцовы аэрапорт[7]. 20 красавіка прыхільнікі Дагала, пасля разлютаваных сутыкненняў, усталявалі поўны кантроль над Ньялой[8], а хутка атрадам паўстанцаў удаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур[9]. На наступны дзень 21-й брыгадай САП захоплена Кабкабія. Тут таксама адбыліся жорсткія сутыкненні[10].
24[11]—25 красавіка[12] нечакана аднавіліся баі ў Эль-Генейне. У пачатку мая сутычкі спыніліся. Кантроль над горадам захавалі атрады САП[13][14].
У маі з новай сілай разгарнуліся баі за Эль-Генейне[15] і Эль-Фашыр[16].
Лета
3 чэрвеня паведамлялася, што ў Кутуме (Паўночны Дарфур) за два дні баёў загінулі 40 чалавек[17]. Як стала вядома 6 чэрвеня, падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[18].
14 чэрвеня губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абакар быў выкрадзены і забіты невядомымі ўзброенымі людзьмі. За некалькі гадзін да гэтага ў тэлеінтэрв’ю чыноўнік абвінаваціў армію Дагала ў генацыдзе і заклікаў да міжнароднага ўмяшання. УСС усклалі віну за забойства на САП[19].
19 чэрвеня паўстанцы разграмілі гарнізон УСС у Тавіле. Па меншай меры сем мірных жыхароў загінулі, а большая частка горада была разбурана[20]. Хутка, 22-га, пад кантроль войск Дагала цалкам перайшоў горад Эль-Генейна[21]. 16 ліпеня атрады САП заявілі пра захоп горада Кас (Паўднёвы Дарфур)[22].
22 ліпеня 16 мірных жыхароў загінулі падчас ракетных абстрэлаў у Ньяле[23].
26 ліпеня байцы Дагала захапілі горад Серба ў Заходнім Дарфуры, у 23 км на поўнач ад Генейны, пасля двухдзённых баёў, падчас якога горад быў спалены дашчэнту[24].
4 жніўня САП заявілі, што ўзялі пад поўны кантроль увесь Цэнтральны Дарфур[25].
Восень
3 верасня ў Заходнім Дарфуры САП і саюзныя апалчэнцы атакавалі гарады Гарні і Абу-Скрудж[26].
23 кастрычніка два чалавекі загінулі ў выніку нападу войск Дагала на лагер бежанцаў Аль-Хасахіса ў Залінгеі[27].
24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[28].
26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі ў Ньяле[29].
31 кастрычніка прыхільнікі генерала Дагала заявілі пра захоп штаба 21-й пяхотнай дывізіі ў Залінгеі[30].
4 лістапада байцы Дагала заявілі, што захапілі штаб 15-й дывізіі ў Генейне[31].
7 лістапада САП захапілі паўночнадарфурскі горад Ум-Кедада[32]. 20 лістапада на ўсходзе Дарфура яны пачалі штурм горада Эд-Даэн, захапіўшы мясцовы аэрапорт[33].
Зіма
3 снежня прыхільнікі генерала Дагала захапілі Дэрыбат (Паўночны Дарфур)[34]. 29 снежня суданская авіяцыя атакавала Ньялу. Загінула 118 чалавек[35].
Інцыдэнты
На другі дзень баёў паведамлялася, што ў Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Два іншыя супрацоўнікі былі сур’ёзна паранены, а байцы САП разрабавалі некалькі аўтамабіляў арганізацыі[36].
У ходзе сутыкненняў пацярпела і арганізацыя «Save the Children», чый офіс у Дарфуры быў разрабаваны[37]. Тое ж самае там жа адбылося з офісам ААН па аказанні дапамогі[38] і з «Islamic Relief»[39].
20 красавіка ў Эль-Фашыры быў здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма[40]. 3 мая разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы[41].
22 ліпеня амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на правадыроў мясцовых плямён заявіў, што з пачатку канфлікту толькі ў Заходнім Дарфуры загінула 10 000 чалавек[42].
Наступствы
Баі выклікалі гуманітарны крызіс у рэгіёне[43]. Вялікая колькасць дарфурцаў вымушаны былі бегчы ў суседні Чад. Жыхары Дарфура, нароўні з жыхарамі Хартума, склалі большую частку суданскіх бежанцаў за мяжой[44].
На фоне агульнасуданскіх падзей у цэлым і супрацьстаянні ў Дарфуры ў прыватнасці аднавіліся рэгіянальныя міжэтнічныя канфлікты. Так, 28 красавіка тут адбыліся сутычкі паміж арабамі і масалітамі[45]. На 3 мая ў Эль-Генейне падчас міжэтнічнага супрацьстаяння загінула 200 чалавек[46].