Горад стаў месцам самага інтэнсіўнага супрацьстаяння бакоў. Сутыкненні дапаўняліся цяжкай гуманітарнай сітуацыяй. Шматлікія важныя пункты — аэрапорт, рэспубліканскі палац, генштаб і штаб САП — шмат разоў пераходзілі з рук у рукі[5].
Баявыя дзеянні
Красавік 2023
15 красавіка ў 9:30 раніцы па мясцовым часе[6] байцы Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) атакавалі некалькі вайсковых лагераў у Хартуме. Сутыкненні распаўсюдзіліся на сталічныя раёны Джабра, Кафуры і Шамбат[7]. Прадстаўнікі САП заявілі, што яны захапілі аэрапорт. Побач з галоўным камандаваннем і рэзідэнцыяй Бурхана была чутна стральба. Атрады, лаяльныя Дагала, умацавалі свае пазіцыі ў аэрапорце, а ўрадавыя сілы размясцілі бранятэхніку каля прэзідэнцкага палаца[8]. Пазней паўстанцы паведамілі пра захоп прэзідэнцкай рэзідэнцыі, аднак улады абверглі гэта[8].
Праз некалькі гадзін пасля пачатку сутыкненняў былі аддадзены загады аб эвакуацыі грамадзянскіх асоб, палітыкаў і супрацоўнікаў пасольстваў[9]. Дыпмісія ЗША ў Судане заклікала сваіх грамадзян шукаць прытулку, бо ў дыпламатаў не было падрабязнага плана эвакуацыі[10].
У другой палове дня паведамлялася аб сутыкненнях з ужываннем цяжкай зброі ў паўднёвай і цэнтральнай частцы Хартума[11]. Тым часам прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі напад на стадыён «Спортс-Сіці». Наступныя сутыкненні адбыліся на мосце праз Белы Ніл[12].
17 красавіка перастрэлкі аднавіліся. З поўначы і поўдня сталіцы даносілася цяжкая артылерыя, а каля штаба арміі ішлі баі[13]. На наступны дзень у баі ўключыліся авіяцыя і СПА[14]. У паўднёвай частцы сталіцы сутычкі спыніліся, але ў цэнтры каля прэзідэнцкага палаца і штаба арміі яшчэ вялася перастрэлка[15]. 19 красавіка было абвешчана аб чарговым спыненні агню (з 18:00 па мясцовым часе). Баявыя дзеянні ў асноўным аціхлі вакол аэрапорта, але ля прэзідэнцкага палаца, штаба арміі і ў раёне Джабра на захадзе сталіцы наадварот узмацніліся[16]. На наступны дзень у бок сталіцы накірваліся падмацаванні для войск САП, але сухапутныя часці УСС разам з авіяцыяй прыпынілі прасоўванне праціўніка[17].
21 красавіка асабліва жорсткія баі былі адзначаны на трасе, якая вядзе ў Порт-Судан, і ў прамысловай зоне аль-Башыр[18]. 22 красавіка сутычкі перакінуліся з цэнтра сталіцы на раёны Хілат-Хамад, Хаджалы і Аркавіт[19]. 23 красавіка вакол ваеннага штаба і палаца адбыліся сутыкненні і выбухі[20]. Байцы САП заявілі, што яны захапілі прадпрыемства ВПК у раёне Масудыя на паўднёвым усходзе Хартума[21].
27 красавіка ўрадавыя сілы нанеслі авіяўдары па пазіцыях праціўніка вакол прэзідэнцкага палаца і ў Хартум-Бахры[22]. 28 красавіка, як паведамілі байцы Дагала, яны захапілі аператыўную базу Хатаб, знішчыўшы пры гэтым 3 танкі і 9 машын[23].
30 красавіка УСС абвясцілі буйную аперацыю ў сталіцы з удзелам авіяцыі і цяжкай артылерыі. Паведамлялася пра налёт беспілотнікаў па пазіцыі паўстанцаў каля нафтаперапрацоўчага завода[24]. Суданская паліцыя заявіла аб разгортванні сваіх рэзервовых сіл на вуліцах Хартума для падтрымання правапарадку[25], а гарадскія ўлады адправілі дзяржаўных службоўцаў у бестэрміновы адпачынак[2].
Наступныя баі
1 мая адбыліся сутыкненні ў прыгарадзе Аль-Джэрыф[26]. На наступны дзень сілы Дагала заявілі, што збілі варожы МіГ[27]. 8 мая зафіксаваны баі ў Хартум-Бахры ў раёне Шамабат, дзе размешчана армейская база[28]. 9 мая паўстанцы абвінавацілі авіяцыю праціўніка ў разбурэнні Старага Рэспубліканскага палаца[29][30]. Байцы Бурхана адмаўлялі гэта[31]. 11 мая ў ЮНІСЕФ паведамілі, што ў Хартуме згарэла фабрыка па вытворчасці прадуктаў харчавання для недаядаючых дзяцей[32]. 15 мая пад авіяўдар трапіў шпіталь Шарк-эль-Ніл[33], а пасольства Самалі разрабавалі баевікі Дагала[34]. 20 мая разрабавана пасольства Катара[35].
4 чэрвеня паўстанцы паведамілі, што збілі над сталіцай знішчальнік праціўніка, але ўрадавыя сілы адмаўлялі гэты факт. Паводле УСС, самалёт разбіўся ля базы Вадзі-Саідна з-за тэхнічнай няспраўнасці[36]. 5-га чысла паведамлялася пра сутыкненні ў паўднёвых раёнах сталіцы[37]. 7 чэрвеня падчас баёў загарэўся склад гаручага, размешчаны недалёка ад армейскай базы і прадпрыемствы па вытворчасці зброі ў раёне Ярмук[38]. На наступны дзень невядомыя баевікі напалі на пасольства Саудаўскай Аравіі[39]. 25-га паўстанцы Дагала заявілі пра захоп штаб-кватэры цэнтральных рэзервовых сіл паліцыі[40].
20 ліпеня каманда арганізацыі «Урачы без межаў» з 18 чалавек была атакавана падчас перавозкі харчавання ў турэцкі шпіталь на поўдні Хартума[41]. 31 ліпеня Сілы спецыяльнага прызначэння УСС атакавалі вайсковы комплекс ворага недалёка ад Аль-Шаджара на захадзе сталіцы[42].
1 жніўня шпіталь на паўночны захад ад аэрапорта Хартума часткова абрынуўся праз абстрэл[43]. 2 жніўня ва УСС заявілі, што забілі 12 байцоў Дагала і знішчылі 4 аўтамабілі ворага ў выніку нападу на мост Аль-Мак Німр, які злучае Хартум і Хартум-Бахры[44]. 6 жніўня УСС нанеслі ўдары па Рэспубліканскім палацы, у той час як у САП заявілі, што адбілі спробу ворага прарваць аблогу ваеннага комплексу Ярмук[45]. 20 жніўня, як заявілі прадстаўнікі УСС, іх часці адбілі напад праціўніка на штаб бранятанкавага корпуса ў вайсковым раёне Аль-Шаджара, у выніку чаго сотні чалавек пацярпелі, былі знішчаны пяць бронемашын, танк Т-55 і некалькі баявых машын. Тры танкі і некалькі баявых машын трапілі ў рукі ўрадавых вайскоўцаў[46].
4 верасня войскі Дагала заявілі, што збіла два самалёты «Ан» УСС[47]. 16 верасня ўлады заявілі, што адбілі атаку праціўніка на штаб-кватэру Галоўнага камандавання[48]. 17 верасня офіс Суданскай падатковай службы[49] і 18-павярховая вежа Greater Nile Petroleum Oil Company[50], славутасць Хартума, загарэліся падчас баёў. УСС абвінавацілі САП у падпале будынкаў[49]. 20-га чысла байцы Дагала заявілі, што збілі варожы бамбардзіроўшчык[51].
6 снежня войскі Дагала ўзялі пад кантроль цэнтр базы даных суданскай тэлекамунікацыйнай групы (Sudatel), размешчаны на паўднёвым захадзе Хартума[54]. 2 студзеня2024 года ВПС Судана разбамбілі пазіцыі праціўніка[55]. 12 мая войскі Бурхана абстралялі комплекс Палаца Рэспублікі ў Хартуме, выклікаўшы пажар у старым будынку[56]. 20 жніўня — прынамсі 15 чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў УСС у Эд-Даэйне. Сярод аб’ектаў, якія падвергліся нападу, былі навучальная бальніца горада і цэнтр перамяшчэння[57]. 20 жніўня ўлады заявілі, што дамагліся поспехаў у раёне парку Эль-Доха на паўднёвым захадзе Хартума[58].
25 верасня войскі Бурхана пачалі буйное наступленне ў раёне сталіцы[59], адбіўшы ўніверсітэт Хартума[60]. 28 верасня суданская армія заявіла, што адбіла штаб-кватэру тэлекамунікацыйнай кампаніі Zain у Аль-Мукрыне[61]. 29 верасня ААЭ абвінавацілі УСС у бамбардзіроўцы рэзідэнцыі свайго пасла ў Хартуме ў выніку авіяўдару[62]. Прадстаўнікі Бурхана абвінавацілі ў інцыдэнце войскі Дагала[63]. САП перапынілі мірныя перамовы з праціўнікам у адказ на наступленне ўладаў у Хартуме[64]. 13 кастрычніка прыхільнікі Бурхана адбілі паліцэйскі ўчастак і мячэць Эль-Ламаб на паўднёвым захадзе Хартума[65].
Сутыкненні закранулі і Амдурман (горад-спадарожнік сталіцы). Бакі ўжывалі цяжкае ўзбраенне[66], а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыю[67].
Раніцай 20 красавіка 2023 года, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі ў Амдурмане, збіўшы пры гэтым два верталёты[68]. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі[69].
21 мая байцы Дагала распачалі рух да галоўнай авіябазы праціўніка ў Вадзі-Саідна, на поўнач ад сталіцы. Атрады САП прыкладна на 20 грузавіках спрабавалі перасекчы мост праз Ніл, каб дабрацца да паветранай гавані, але былі сустрэты цяжкай артылерыяй арміі Бурхана[70].
31 мая саюз суданскіх лекараў заявіў, што па меншай меры 18 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу рынку на поўдзень ад Хартума[71].
19 ліпеня 14 мірных жыхароў былі забітыя ў выніку ўдару беспілотніка САП у Аль-Азхары і ў Вад-Аджыбе, на поўдзень ад Хартума. УСС сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка ў Аль-Ашары і на мосце Аль-Абасін у Абу-Адама, на поўдзень ад сталіцы, знішчыўшы 9 баявых машын і забіўшы некалькі байцоў[72].
5—6 кастрычніка часці САП усталявалі кантроль над горадам Аль-Айлафун на паўднёвы ўсход ад Хартума, захапіўшы помпавую станцыю на нафтаправодзе[73][74].
11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго[75].
Страты і шкода
Паводле паведамленняў Flightradar24, у міжнародным аэрапорце Хартума некалькі самалётаў кампаній Saudia, Badr Airlines і SkyUp Airlines былі пашкоджаны[76]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал былі эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі. Кампанія разам з EgyptAir прыпыніла ўсе палёты ў і з Судана[77]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы, што, паводле слоў арганізацыі, паўплывала на здольнасць перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[78].
17 красавіка прыхільнікі Бурхана заявілі пра страту 27 байцоў забітымі і 183 параненымі[79][80]. Станам на той жа дзень у баях загінулі 74 суданцаў[81][82].
Да 21 красавіка ў Хартуме было зарэгістравана ад 100 да 200 пацверджаных выпадкаў гібелі грамадзянскага насельніцтва; паведамлялася, што некаторыя з ахвяр былі замежнікамі[83][84]. На 29-га колькасць загінулых дасягнула лічбы ў 500 чалавек[85].
Каля 00:00 па мясцовым часе 30 красавіка Сілы аператыўнай падтрымкі[86] нанеслі авіяўдар па Цэнтральным банку Судана(ар.) (бел.. З-за хаоса пакуль не пацверджана ні раненняў, ні гібелі грамадзянскіх асоб, але ў выніку паветранай атакі большая частка будынка згарэла[87].
27 мая пры паветраных бамбардзіроўках авіяцыі САП загінулі 2 чалавекі[88].
У першы дзень лета ў выніку дзеянняў артылерыі загінулі 27 мірных грамадзян[89]. 4 чэрвеня 10 студэнтаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга загінулі ў выніку ўдару ўрадавай авіяцыі па Міжнародным афрыканскім універсітэце ў Хартуме[90]. 11-га ў выніку дзеянняў урадавай авіяцыі ў сталіцы загінулі 7 чалавек[91]. 17 чэрвеня падчас бамбёжкі разбураны некалькі дамоў і забіта не менш за 17 мірных жыхароў, у тым ліку 5 дзяцей[92][93]. 25 чэрвеня байцы Бурхана заявілі пра гібель 400 прыхільнікаў Дагала, у той час як актывісты паведамілі аб 14 загінулых мірных жыхароў[40].
16 ліпеня пяць чалавек загінулі і 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў раёне Амбада на паўночным захадзе Хартума[94].
14 жніўня паўстанцы заявілі, што за апошнія тры дні загінулі 12 чалавек[95]. Як стала вядома 20 жніўня, атрады Дагала абстралялі з мінамётаў раён Аль-Салама, забіўшы ад 6 да 10 цывільных асоб[46]. 2 верасня прынамсі 20 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, былі забіты ў выніку авіяўдару УСС па раёне Калакла аль-Куба на паўднёвым захадзе Хартума[96]. 10 верасня ў выніку авіяатакі ВПС урадавай арміі на рынак Кутум загінулі як мінімум 43 грамадзянскія асобы[97]. 12 верасня 104 асобы забіты пры абстрэлах па ўсёй сталіцы[98].
3 кастрычніка артылерыйскі снарад паўстанцаў трапіў у клініку пры мячэці ў Самарскім раёне Хартум-Бахры, загінула 20 чалавек[99]. 9 кастрычніка стала вядома, што як мінімум 190 чалавек загінулі пры двухдзённых бамбардзіроўках раёна Джэбел-Аўлія[100]. 10 снежня ўрадавыя часці атакавалі канвой Чырвонага Крыжа ў раёне Эль-Шаджара: 2 забітых, 7 параненых[101].
11 студзеня 2024 года прынамсі 23 чалавекі загінулі ў выніку авіяўдараў УСС у раёне Соба ў Хартуме, яшчэ дзесяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу на поўдні сталіцы[102]. 22 лютага сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу раёна Аль-Нахда[103]. 11 красавіка трынаццаць чалавек былі забітыя ў раёне Хаб ан-Наім у выніку меркаванага абстрэлу САП[104]. 1 жніўня два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу цэнтральнага рынку[105]. 29 верасня шэсць чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёнах Аль-Азхары і Аль-Інгаз[106]. 12 кастрычніка прынамсі 23 чалавекі загінулі і 40 атрымалі раненні ў выніку ўрадавых авіяўдараў у паўднёвым поясе Хартума[107]. 1 лістапада два чалавекі загінулі ў выніку ўдару беспілотніка УСС у раёне Ад-Хусейн[108]. 8 снежня як мінімум 28 чалавек загінулі і 37 атрымалі раненні падчас атакі БПЛА на заправачную станцыю ў раёне Маё[109]. 28 снежня прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку ўрадавых авіяўдараў на поўдні Хартума[110].
Гуманітарны крызіс
Баявыя дзеянні ў Хартуме прывялі да таго, што многія жыхары апынуліся ў сваіх дамах без электрычнасці і вады больш чым на 48 гадзін, што яшчэ больш пагоршылася гвалтам, які меў месца падчас поснага месяца Рамадан. Хартумцы праз вулічныя перастрэлкі не маглі выйсці за прадуктамі ў краму. У бальніцах адчуваўся недахоп персаналу і запасаў матэрыялаў з-за патоку параненых[111]. Тысячы чалавек пакінулі горад, але пры ўцёках многія пацярпелі ад прыдарожных рабаванняў[112].
У першыя дні канфлікту ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #NoToWar узнік масавы рух, добраахвотнікі якога прапаноўвалі людзям ежу, лекі і актуальную інфармацыю пра бяспечныя шляхі ўцёкаў з Хартума[113].
19 красавіка войскі Дагала абвясцілі, што стварылі кол-цэнтр у кантраляваных імі раёнах Хартума для прыёму сігналаў бедства ад жыхароў[114].
National coat of arms of the Republic of Artsakh Coat of arms of ArtsakhArmigerRepublic of ArtsakhAdoptedNovember 17, 1992 (1992-11-17)RelinquishedDecember 31, 2023 (2023-12-31) [1]BlazonWe Are Our Mountains monument, Or; Per fess, the first a panorama of a mountain range Azure and Argent, the second a vertically set flag of ArtsakhSupportersAn Eagle proper displayed, above the Eagle's head, a ornamented crown Or.MottoArmenian: Լեռնային Ղարաբա
För det nyare Viborgs stift, se Viborgs stift 1924–1945. För det danska stiftet med samma namn, se Viborgs stift, Danmark. Viborgs stift Viborgs domkyrka anno 1642.Inrättat1554Upplöst1723SamfundEvangelisk-lutherska kyrkan i FinlandBiskopssäteViborg, FinlandDomkyrkaViborgs domkyrka Viborgs stift grundades år 1554 av Sveriges kung Gustav Vasa. Intill dess hörde hela Finland till Åbo stift. Nämnda år organiserades ett nytt stift, med styrelse i Viborg. Stifte...
Birgsau mit Trettachspitze, Mädelegabel und Linkerskopf Kapelle St. Wendelin mit Linkerskopf Birgsau ist ein Gemeindeteil des Marktes Oberstdorf im Landkreis Oberallgäu (Schwaben, Bayern). Der Weiler hat circa zehn Häuser und eine Kapelle, in der der heilige Wendelinus verehrt wird. Er liegt im hinteren Stillachtal, östlich des Bachs, auf 956 m ü. NHN Höhe. Die Entfernung nach Oberstdorf beträgt ca. 9 km. Inhaltsverzeichnis 1 Klima 2 Geschichte 3 Anfahrt 4 Weblinks ...
نظرية الردع هي إحدى نظريات إدارة الصراع التي تستند أساساً على الأدوات العسكرية، لذلك كثيراً ما يقرن البعض مصطلح الاستراتيجية بمصطلح الردع، لذا بات مصطلح «إستراتيجية الردع» من المصطلحات شائعة الاستخدام سواء في مجال التخطيط العسكري أو العلاقات الدولية.[1][2] وتستند ن
Tigran SargsyanՏիգրան ՍարգսյանKetua Dewan Komisi Ekonomi EurasiaPetahanaMulai menjabat 1 Februari 2016PendahuluViktor KhristenkoDuta Besar Armenia untuk Amerika SerikatMasa jabatan15 Juli 2014 – 12 Januari 2016PendahuluTatoul MarkarianPenggantiGrigor HovhannissianPerdana Menteri ArmeniaMasa jabatan9 April 2008 – 3 April 2014[1]PresidenSerzh SargsyanPendahuluSerzh SargsyanPenggantiHovik AbrahamyanKetua Bank Sentral ArmeniaMasa jabatan3 Maret 1998...
Büste von Hektorovićvor Tvrdalj in Stari Grad Petar Hektorović (* 1487 in Stari Grad auf Hvar; † 13. März 1572 ebenda) war ein kroatischer[1] Poet und Universalgelehrter der Renaissance. Leben und Werk Blick in die typisch dalmatinische Küche des Dichters Petar Hektorović verweilte während seiner gesamten Lebenszeit in seinem Geburtsort, der auf der Insel Hvar liegt. Er wohnte meist in dem von ihm erbauten festungsartigen Schloss Tvrdalji, das heute ein Museum beherberg...
1973 film directed by A. P. Nagarajan This article is about the film. For the emperor, see Rajaraja I. This article's plot summary may be too long or excessively detailed. Please help improve it by removing unnecessary details and making it more concise. (June 2021) (Learn how and when to remove this template message) Rajaraja CholanTheatrical release posterDirected byA. P. NagarajanScreenplay byA. P. NagarajanAru. RamanathanBased onRajaraja Cholanby Aru. RamanathanProduced byG. UmapathyStarr...
Building in Copenhagen FiskebløderhusetGeneral informationLocationCopenhagenCountryDenmarkCoordinates55°40′47.64″N 12°34′35.22″E / 55.6799000°N 12.5764500°E / 55.6799000; 12.5764500Completed1732 Fiskebløderhuset is an 18th-century building situated at the corner of Gråbrødretorv (No. 1) and Niels Hemmingsens Gade (No. 15) in the Old Town of Copenhagen, Denmark. It was listed in the Danish registry of protected buildings and places in 1924. A fiskebløde...
يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (يوليو 2023) الديناميكا الحراريةمحرك كارنو الحراري الكلاسيكي فروع كلاسيكية إحصائية كيميائية ديناميكا حرارية كمومية ...
بنو مروان معلومات القبيلة البلد السعودية اليمن العرقية عرب الديانة الإسلام النسبة عك بن عدنان تعديل مصدري - تعديل بنو مروان ، أو قبائل بني مروان: هي قبيلة من قبائل الجزيرة العربية وتقطن في بادية تهامة وجبالها أو ما كان يعرف بمخلاف عك قديما، وهي ما زالت في مساكنها ...
مسجد ومرقد المستعصم بالله معلومات عامة القرية أو المدينة بغداد/ الأعظمية الدولة العراق تاريخ بدء البناء 1426هـ /2005م المواصفات المساحة 1000م2 عدد المصلين 200 التفاصيل التقنية المواد المستخدمة الطابوق النمط المعماري إسلامية تعديل مصدري - تعديل مسجد أبو رابعة أو مسجد ومرقد ال...
Resolución 2 del Consejo de Seguridad de las Naciones UnidasAsunto Crisis irano-soviéticaFecha 30 de enero de 1946Sesión núm. 5Texto en español S/RES/2(1946)Votación A favor: 11En contra: 0Abstenciones: 0Ausentes: Resultado Aprobada por unanimidadMiembros del Consejo en 1946Permanentes China Francia Reino Unido Estados Unidos Unión SoviéticaNo permanentes Australia Brasil Egipto México Países Bajos Polonia← ...
Indian model, dancer and actress The topic of this article may not meet Wikipedia's general notability guideline. Please help to demonstrate the notability of the topic by citing reliable secondary sources that are independent of the topic and provide significant coverage of it beyond a mere trivial mention. If notability cannot be shown, the article is likely to be merged, redirected, or deleted.Find sources: Vedika Pinto – news · newspapers · books · schol...
Air Terjun Riam Dait Air Terjun Riam Dait Tingkat 2 Informasi Lokasi Desa Sekendal, Kecamatan Air Besar, Kabupaten Landak, Provinsi Kalimantan Barat, Indonesia. Negara Indonesia Koordinat 0°43′35″N 110°12′38″E / 0.726301°N 110.210510°E / 0.726301; 110.210510Koordinat: 0°43′35″N 110°12′38″E / 0.726301°N 110.210510°E / 0.726301; 110.210510 Air Terjun Riam Dait atau Air Terjun Rombo Dait Tujuh Tingkat atau Air Terjun R...
Intelligence agency of the Argentine Republic. Federal Intelligence redirects here. For other uses, see Federal Intelligence Service. Federal Intelligence AgencyAgencia Federal de InteligenciaAFI headquarters in Buenos AiresAgency overviewFormedMarch 5, 2015Preceding AgencySecretaría de Inteligencia (SI)TypeIntelligence agencyHeadquartersAve. 25 de Mayo 11, Buenos AiresEmployeesClassified (AFI personnel information is not allowed).Agency executiveAgustín Oscar Rossi [1], Interventor...
Language preservation project For the project to land a probe on comet 67P, see Rosetta (spacecraft). Rosetta ProjectOne goal of the project is the three-inch nickel Rosetta Disk, on which will be etched 13,000 microscopic pages of text.Mission statementThe Rosetta Project is a global collaboration of language specialists and native speakers working to build a publicly accessible digital library of human languages.Commercial?NoType of projectArchival of human languagesProductsRosetta DiskStat...
Australian rules football competition This article is about the sporting organisation. For the sport itself, see Australian rules football. For the Australian national soccer league, see A-League Men. For the Arena Football League, see Arena Football League. Australian Football LeagueUpcoming season or competition: 2024 AFL seasonAFL logo (since 1999)[1][2][3]FormerlyVictorian Football League (VFL)(1897–1990)SportAustralian rules footballFounded2 October 1896...
Train station in Glenview, Illinois, U.S. Not to be confused with Naval Air Station Glenview. Glenview, ILAmtrak and Metra stationGeneral informationLocation1116 Depot StreetGlenview, IllinoisUnited StatesCoordinates42°04′30″N 87°48′21″W / 42.0751°N 87.8057°W / 42.0751; -87.8057Owned byMetraLine(s)CP C&M SubdivisionPlatforms2 side platformsTracks2Connections PaceConstructionParkingYesAccessibleYesOther informationStation codeAmtrak: GLNFare zoneD (Metra...