Вёска
Баські
Баські на карце Беларусі ±
|
Баські́[1] (трансліт.: Baśki, руск.: Баськи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ў складзе маёнтка Любін, уласнасць Фларыяна Пялікшы. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1870 год — 65 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 36 двароў, 202 жыхары
- 1908 год — 33 двары, 247 жыхароў
- 1917 год — 40 двароў, 250 жыхароў
- 2002 год — 28 двароў, 40 жыхароў
- 2009 год — 45 жыхароў
- 2019 год — 38 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|