Джэйш ат-Таіфа аль-Мансура (араб. جيش الاافة المنصورة армія пераможнай абшчыны) — іракская суніцкая экстрэмісцкая групоўка, якая ўваходзіла ў склад Аль-Каіды ў Іраку[1].
Гісторыя
Групоўка была заснавана шэйхам Абу Амарам аль-Ансары, аднак застаецца невядомым калі.
У маі 2004 года «Джэйш ат-Таіфа аль-Мансура» захапіла ў закладнікі супрацоўнікаў кампаніі «Интерэнергосервис» Аляксандра Гардзіенка і Андрэя Мешчаракова. У сваёй заяве групоўка запатрабавала вывесці з Ірака «агрэсараў» з іншых краін[2].
15 студзеня 2006 арганізацыя, вядомая як Дарадчы сход маджахедаў у Іраку, абвясціла аб сваім стварэнні. Армія пераможнай абшчыны абвешчана адной са складнікаў яе груп, нароўні з Аль-Каідай у Іраку, брыгадамі прыхільнікаў манатэізму, групай Сарай аль-Джыхад, брыгадамі Аль-Гураба і брыгадамі Аль-Ахваль.
Групоўка атрымала вядомасць 1 верасня таго ж года дзякуючы мінамётнаму абстрэлу блізу моста Аль-Аіма над ракой Тыгр, праз які ішла працэсія шыітаў у бок грабніцы імама Мусы аль-Казіма. Непасрэдна з-за абстрэлу загінулі 7 і былі паранены 35 чалавек[3], а ў выніку цісканіны на мосце, па розных ацэнках, загінулі ад 953 да 1033 чалавек, раненні атрымалі ад 322 да 815 чалавек[4].
Зноскі
|
---|
Храналогія | |
---|
Сілы | |
---|
Галоўныя асобы | Кааліцыя | |
---|
Урад Садама | |
---|
Новы ўрад | |
---|
Паўстанцы | |
---|
|
---|
Інцыдэнты | |
---|
Іншыя аспекты | |
---|