Праблема законнасці ўварвання ЗША і іх саюзнікаў у Ірак у 2003 годзе паўстала яшчэ напярэдадні ваенных дзеянняў. Гэтае пытанне выклікае спрэчкі па сённяшні час.
Міжнароднае права
У Статуце ААН выразна прадугледжаны выпадкі легітымнага прымянення ўзброенай сілы. Пункт 4 арт. 2 забараняе ў міжнародных адносінах прымяняць сілу або пагрозу сілай супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці якой-небудзь дзяржавы. Адзінае выключэнне змяшчаецца ў палажэннях арт. 51, які не абмяжоўвае краіны ў праве на індывідуальную і калектыўную самаабарону ў выпадку ўзброенай атакі агрэсара. Так як у 2003 годзе з боку Ірака агрэсіі не было, то крытыкі выкарыстоўваюць тэзіс аб парушэнні Статута ААН[1].
Улады ЗША абгрунтоўвалі сваю пазіцыю тым, што ў рэзалюцыях СБ ААН 678 (1990 год), 687 (1991 год) і 1441 (2002 год) прадстаўлялася ўскосная магчымасць правядзенне ваеннай аперацыі супраць Ірака ў пэўных выпадках. Першая меркавала супрацьдзеянне іракскай акупацыі Кувейта падчас вайны ў Персідскім заліве. Другая наклала на афіцыйны Багдад абавязацельствы па ліквідаці зброі масавага знішчэння (ЗМЗ). Трэцяя ўпаўнаважвала накіраваць у краіну місію міжнародных супрацоўнікаў для праверкі адсутнасці ЗМЗ. Дакументы ўскосна меркавалі ваенныя дзеянні для прымушэння дзяржавы да выканання патрабаванняў міжнароднай супольнасці[3][4].
У 1998 годзе амерыканскія ўлады разгарнулі ўдары па іракскай тэрыторыі на падставе таго, што краіна выслала прадстаўнікоў МАГАТЭ і прыпыніла супрацоўніцтва са Спецыяльнай камісіяй ААН, акая займалася пытаннямі ЗМЗ. Напярэдадні ўварвання 2003 года ЗША абвясцілі адсутнасць поўнага і вычарпальнага супрацоўніцтва з боку Ірака падставай для ваеннай аперацыі[4], хаця міжнародных прадстаўнікоў у адпаведнасці з рэзалюцыяй 1441 Багдад прыняў у 2002 годзе[3].
Афіцыйны Вашынгтон вырайшыў дзейнічаць без дадатковай рэзалюцыі, паколькі атрымаць яе было б немагчыма, так як супраць выступалі адразу два члена СБ — Расія і Францыя[5]. Шэраг аўтараў (Г. Дэкер, Р. Весел) прызнаюць магчымасць прымянення сілы ў выпадку парушэння дзяржавай сваіх абавязацельстваў, з рэзалюцый Савета Бяспекі без спецыяльнай санкцыі Савета[4]. Іншыя (Т. Франк) такую магчымасць адпрэчваюць. Крытыкі дзеянняў Вашынгтона мяркуюць, што ЗША не мелі дастатковых падстаў заяўляць пра пагрозу агрэсіі з боку Ірака і ўжо тым больш аднаасобна прымаць рашэнне па ўварванню без дадатковай санкцыі СБ[3].
У 1991 годзе была ўтворана Спецкамісія ААН па раззбраенні Ірака (у адпаведнасці з рэзалюцыяй №687 Савета Бяспекі ААН). Меркавалася пад міжнародным наглядам правесці ліквідацыю запасаў ЗМЗ. Багдад прызнаў рэзалюцыю, але практычна адразу паміж уладамі краіны і міжнароднымі інспектарамі сталі ўзнікаць рознагалоссі. Іракскае кіраўніцтва перыядычна адмаўлялася дапускаць інспектараў на аб’екты. Тым не менш у чэрвені 1994 года спецыялісты ААН завяршылі знішчэнне большай часткі хімічнай зброі і абсталявання для яе вытворчасці. У 1995-м неабвержныя доказы вымусілі Багдад прызнаць наступальны характар сваёй праграмы біялагічнага ўзбраення, аднак ён па-ранейшаму перашкаджаў інспекцыям і патрабаваў спынення працы камісіі. Нарэшце, у 1998 годзе падчас візіту ў Ірак Генеральнага сакратара ААН Кофі Анана быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні. Камісія правяла буйнамаштабную праверку, яе кіраўнік Рычард Батлер загаварыў пра магчымасць зняцця санкцый з дзяржавы. Аднак СБ ААН пакінуў санкцыі ў сіле[5].
У гэты час французскія эксперты выявілі сляды нервова-паралітычнага газу VX у пробах з ракетных боегаловак. Рэжым Садама спыніў супрацоўніцтва са спецкамісіяй. Рычард Батлер абвінаваціў Багдад ва ўтойванні інфармацыі, што справакавала серыю паветраных нападаў ЗША па краіне. Расія, Францыя і Кітай запатрабавалі адстаўкі Батлера. У 1999 годзе парламент Ірака прагаласаваў за спыненне выканання рэзалюцыі СБ ААН. У адказ Савет Бяспекі вырашыў замяніць склад спецкамісіі. Яна была перайменаваная ў камісію па назіранні, кантролі і інспекцыях. Але ўрад Садама па-ранейшаму адмаўляўся дапускаць у краіну інспектараў, патрабуючы адмены санкцый. У 2002 годзе, калі стала зразумела, што новая вайна непазбежна, ён дазволіў міжнародным прадстаўнікам вярнуцца. Напярэдадні ўварвання дзяржсакратар ЗШАКолін Паўэл зладзіў на пасяджэнні Савета Бяспекі мультымедыйную прэзентацыю, мэтай якой было даказаць, што Ірак робіць усё, каб схаваць наяўнасць ЗМЗ. Самым яркім момантам стала дэманстрацыя прабіркі з небяспечным рэчывам[5] (гадамі праз высветлілася, што ў пасудзіне знаходзіўся звычайны парашок[6]).
Хоць неаднаразова сцвярджалася, што чыноўнік выдаў змесціва прабіркі за ўзор іракскага зброі масавага паражэння (якая так і не была знойдзена пасля ўварвання) з мэтай пераканаць слухачоў у яго існаванні — і ў неабходнасці ваеннай аперацыі ў Іраку. Аднак са стэнаграмы і відэазапісу пасяджэння Савета Бяспекі вынікае, што Паўэл паказваў прабірку як узор аб’ёму чайнай лыжкі: такая колькасць сухога парашка з агентамі сібірскай язвы прывяло да прыпынку працы Кангрэса ў 2001 годзе[7][8][9][10].
Адразу пасля заканчэння фазы ўварвання ў краіне пачала работу група даследавання Ірака, якая займалася пошукам ЗМЗ. Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі боепрыпасы з хімічнай зброяй[11][12][13]. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[14]. На допыце ў Федэральнам бюро расследаванняў Садам Хусейн пацвердзіў, што ў дзяржавы не было зброі масавага знішчэння[15].
У 2004 годзе Камісія па тэрактах 11 верасня прыйшла да высновы, што няма доказаў якіх-небудзь адносін паміж рэжымам Садама і «Аль-Каідай»[16].
Як стала вядома, амерыканскі бок будаваў свае абвінавачванні на інфармацыі ад афіляваных крыніц. Імі былі дысідэнты Рафід Ахмед Алван аль-Джанабі і Ахмед Чалабі, якія жадалі звяржэння рэжыму. Першы пазней прызнаў, што наўмысна хлусіў, паколькі «іншага шляху да вызвалення Ірака не было»[5]. Дадзеная акалічнасць выклікала абурэнне Паўэла. Са слоў былога дзяржсакратара, гэта стала чорнай плямай на яго кар’еры[6].
Гуманітарная аперацыя
Адным з аргументаў урада Буша наконт вайны было тое, што Садам Хусейн з’яўляецца тыранам і ажыццяўляе рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва. У сувязі з гэтым прыхільнікі ўварванне разглядаць яго як гуманітарную аперацыю. З тым, што іракскі рэжым быў тыранічным пагаджаюцца нават іх апаненты, але ў той жа час адзначаюць адсутнасць неабходных умоў[17], а менавіта[18]:
наяўнасць бягучага генацыда альбо яго пагрозы, альбо супастаўных масавых забойств і ахвяр;
ваенныя дзеянні павінны быць апошняй магчымасцю спынення або прадухілення забойстваў, пры наяўнасці эфектыўнай альтэрнатывы войскі выкарыстоўвацца не павінны;
гуманітарныя меркаванні павінны быць асноўным матывам узброенага ўмяшання (не абавязкова адзіным, але заўжды на першым месцы);
інтэрвенцыя адпавядае міжнародным нормам аб правах чалавека і гуманітарным праве;
павінна прысутнічаць разумная ўпэўненасць у тым, што ваенная аперацыя прынясе больш карысці, чым шкоды.
У дакладзе Human Rights Watch 2004 года за аўтарствам Кенета Роса даюцца наступныя заявы аб вышэйзгаданых пунктах:
станам на 2003 год у Іраку не адбывалася масавых забойстваў, рэпрэсій ці генацыдаў, а «самыя абуральныя злачынствы Садама засталіся ў мінулым» (гл. Анфаль). Як мінімум, «маштабы забойстваў у Іраку не дасягалі таго ўзроўню, які дазволіў бы ставіць пытанне аб гуманітарнай інтэрвенцыі»[19];
не былі вычарпаныя ўсе іншыя разумныя магчымасці спынення злачынстваў рэжыму, у тым ліку крымінальны пераслед[20];
галоўнымі прычынамі вайны называліся наяўнасць ЗМЗ і сувязі з ісламістамі. Гуманітарны бок уварвання слаба разглядаўся амерыканцамі, аб чым сведчыць вакуум улады, непадрыхтаванасць вайскоўцаў да выканання паліцэйскіх функцый, ліквідацыя акупацыйнай адміністрацыяй іракскіх сілавых і ваенізаваных фарміраванняў, адмова ад стварэння міжнароднага трыбунала па Іраку[21];
Узброеныя сілы ЗША, паводле снежаньскай (2003 г.) справаздачы Human Rights Watch, праводзілі невыбарчыя атакі і ўжывалі касетныя боепрыпасы паблізу населеных раёнаў, што цягнула адчувальныя грамадзянскія страты[22];
планы па паляпшэнню становішча насельніцтва і дэмакратызацыі Ірака былі сарваныя з-за працягу баявых дзеянняў[23].
Human Rights Watch робіць выснову, што аперацыя не адпавядае крытэрам гуманітарнай інтэрвенцыі[24].
↑A Policy of Evasion and Deception. 'A Policy of Evasion and Deception'(нявызн.). Washington Post (5 лютага 2003). — «Second, when Iraq finally admitted having these weapons in 1995, the quantities were vast. Less than a teaspoon of dry anthrax, a little bit about this amount--this is just about the amount of a teaspoon--less than a teaspoon full of dry anthrax in an envelope shutdown the United States Senate in the fall of 2001. This forced several hundred people to undergo emergency medical treatment and killed two postal workers just from an amount just about this quantity that was inside of an envelope. Iraq declared 8,500 liters of anthrax, but UNSCOM estimates that Saddam Hussein could have produced 25,000 liters. If concentrated into this dry form, this amount would be enough to fill tens upon tens upon tens of thousands of teaspoons. And Saddam Hussein has not verifiably accounted for even one teaspoon-full of this deadly material.» Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 5 лютага 2022.