Вывад амерыканскіх войск з Ірака (англ.: Withdrawal of U.S. troops from Iraq, араб.انسحاب القوات الأمريكية من العراق) — паступовы працэс вываду амерыканскіх сіл з Ірака, які азнаменаваў завяршэнне Іракскай вайны. Ён пачаўся ў снежні 2007 года і быў завершаны да снежня 2011 года. Колькасць амерыканскіх узброеных сіл, перад пачаткам скарачэння кантынгенту, дасягнула піку ў 170 300 чалавек. Нягледзячы на сыход замежных войскаў, у краіне заставалася група ваенных інструктаў і байцоў розных ПВК, у той час як баявыя дзеянні працягваліся.
Прадмовы
20 сакавіка 2003 года ЗША і іх саюзнікі пачынаюць ўварванне ў Ірак. Урад Садама Хусейна быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі і наяўнасці зброі масмаўга знішчэння. Да пачатку мая кааліцыя цалкам разграміла сілы праціўніка, усталяваўшы кантроль над усёй краінай. Тады супраць амерыканскай акупацыі выступілі розныя ўзброеныя групоўкі, так званыя «іракскія інсургенты» альбо паўстанцы. Яны ўступілі ў барацьбу з войскамі міжнароднай кааліцыі і створаным ёю ўрадам Ірака, таксама перыядычна канфліктуючы паміж сабой[1][2][3].
Ключавой мэтай баевікоў было дабіцца сыходу замежнікаў з краіны. Нягледзячы на маштабы кровапраліцця, рух супраціву быў не ў стане прымусіць ЗША вывесці армію з Ірака. Улічваючы тое, што ваенная служба ў ЗША ажыццяўляецца па кантракце, амерыканская грамадская думка фактычна не ў стане прымусіць ўрад пайсці на вывад войск — асабліва пасля таго, як перавыбранне Джорджа Буша азначала падтрымку яго палітыкі насельніцтвам. Значна вялікіх вынікаў партызанам удалося дамагчыся нанясеннем удараў па саюзнікам ЗША. Аднак паслядоўна яны выконвалі пастаўленыя задачы. Выкарыстоўваючы партызанскія метады вядзення вайны, паўстанцы здолелі спачатку выціснуць амерыканцаў з правінцый у буйныя населеныя пункты. Затым, падвяргаючыся рэгулярным нападам на патрулі і вайсковыя калоны ўнутры гарадоў, кааліцыйныя войскі паступова адступілі на новы рубеж абароны, схаваўшыся на ўласных ваенных базах. І нарэшце, амерыканцы перасталі адчуваць сябе ў бяспецы нават на ўласных базах.
Сам канфлікт, пачынаючы з самага свайго пачатку, заставаўся спрэчным пытаннем сярод грамадскасці ЗША і ўсёй сусветнай супольнасці. Па меры развіцця Іракскай вайны, незадаволенасць расла. У маі 2007 года 55% амерыканцаў, паводле апытання Quinnipiac University Poll, лічылі вайну ў Іраку памылкай, а 51% зарэгістраваных выбаршчыкаў выказаліся за вывад войскаў[4].
Пасля 2008 года, з прычыны розных фактараў, актыўнасць баевікоў пачала зніжацца. Зніжэнне ўзроўню гвалту ў Іраку было заўважана і амерыканскай грамадскай думкай. Як паказалі апытанні, у лютым таго ж года 48% рэспандэнтаў лічылі, што ваенная аперацыя ў Іраку праходзіць добра/вельмі добра (у параўнанні з 30% годам раней), і столькі ж лічылі, што яна ідзе дрэнна (у параўнанні з 67% годам раней)[5]. На такім фоне рыкаводства ЗША пачала распрацоўваць планы па перадачы ініцыятывы ад кааліцыі да ўрадавага арміі[6].
Да 31 снежня 2008 года ў краіне, акрамя амерыканскіх і брытанскіх войскаў, заставаліся толькі падраздзяленні Аўстраліі, Румыніі, Сальвадора і Эстоніі[7].
Прававая падрыхтоўка
Ініцыятыва Кангрэса
У 27 красавіка 2007 года Кангрэс ЗША прыняў законапраект аб дадатковых выдатках для Ірака, які ўсталёўваў крайні тэрмін вываду войскаў, але прэзідэнт Буш наклаў вета на гэты законапраект, спаслаўшыся на сваю заклапочанасць з нагоды ўстанаўлення крайняга тэрміну вываду[8][9][10].
9 мая Джым Макговерн прадставіў Палаце прадстаўнікоў свой план па забяспечэнню перадыслакацыі (вываду) арміі Злучаных Штатаў з Ірака. Аднак і гэты законапраект праваліўся з 255 галасамі супраць 171[11]. Ужо 12 ліпеня Палата прадстаўнікоў прагаласавала 223 супраць 201 галасоў за перадыслакацыю амерыканскіх узброеных сіл. Рэзалюцыя патрабавала, каб большая частка войскаў была выведзена з Ірака да 1 красавіка 2008[12][13].
18 ліпеня таго ж года, пасля дэбатаў, якія доўжыліся ўсю ноч, сенат заблакаваў прыняцце законапраекта, які ўсталёўваў бы графік вываду войскаў, прагаласаваўшы 52 супраць 47 галасоў. Вывад войскаў павінен быў пачацца на працягу 120 дзён і запатрабаваў бы, каб усе войскі (за выключэннем нявызначанага ліку, што можна было б пакінуць для выканання вельмі вузкага кола задач) былі выведзены з краіны да 30 красавіка наступнага года[14].
Амерыкана-іракскія пагадненні
У 2008 годзе амерыканскі і іракскі ўрады падпісалі пагадненне «Аб статусе Узброеных сіл». Дакументам адзначалася канкрэтная дата — 30 чэрвеня 2009 года, да якой амерыканскія войскі павінны былі сысці з іракскіх гарадоў, і поўную дату сыходу з іракскай тэрыторыі да 31 снежня 2011 года. 14 снежня 2008 года тагачасны прэзідэнт Джордж У. Буш падпісаў пагадненне аб бяспецы з Іракам. Падчас сваёй чацвёртай і апошняй паездкі ў Ірак амерыканскі лідар выступіў на тэлевізійнай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Ірака Нуры аль-Малікі, каб адсвяткаваць гэтае пагадненне, і вітаў поспехі ў галіне бяспекі ў Іраку, заявіўшы, што ўсяго два гады таму «такое пагадненне здавалася немагчымым»[15].
27 лютага 2009 года на базе марской пяхоты Кэмп-Лежэн у Паўночнай Караліне прэзідэнт Барак Абама абвясціў аб пераглядзе першапачатковай даты вываду войск з Ірака. Перагляд павінен быў падоўжыць першапачатковую дату — 30 чэрвеня 2009 года — яшчэ на 10 месяцаў, да 31 жніўня 2010 года. Прэзідэнт Абама пацвердзіў прыхільнасць першапачатковай даце поўнага вываду войскаў — 31 снежня 2011 года, усталяванай пагадненнем паміж адміністрацыяй Буша і іракскім урадам[16].
Вывад
13 верасня 2007 года прэзідэнт Буш абвясціў, што 168 000 амерыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў той час у Іраку, будуць скарочаны на 5700 чалавек да Каляд і што дадатковыя войскі будуць выведзены, у выніку чаго агульная колькасць амерыканскіх войскаў скароціцца з 20 да 15 баявых брыгад да ліпеня 2008 года. Але да канца года колькасць амерыканскіх войскаў у Іраку скарацілася да 146 000 чалавек.[17].
19 жніўня 2010 года 4-я брыгада «Страйкер» 2-й пяхотнай дывізіі стала апошняй амерыканскай баявой брыгадай, выведзенай з Ірака. У той жа час, у сваёй прамове 31 жніўня 2010 года Абама заявіў[18][19][20]:
«Амерыканская ваенная місія ў Іраку скончылася. Аперацыя «Іракская свабода» таксама скончылася, і цяпер іракскі народ нясе галоўную адказнасць за бяспеку сваёй краіны».
У той жа час, каля 50 000 амерыканскіх вайскоўцаў заставаліся ў краіне ў якасці кансультантаў у рамках аперацыі «Новы світанак», якая працягвалася да канца 2011 года. Амерыканскія вайскоўцы працягвалі навучаць і кансультаваць іракскія войскі[21].
Хутка, з крахам дыскусій аб падаўжэнні знаходжання амерыканскіх сіл, Абама абвясціў аб поўным вывадзе амерыканскіх вайскоўцаў з Ірака, як і планавалася раней, 21 кастрычніка 2011 года[22]. 15 снежня 2011 года ў Багдадзе адбылася ўрачыстая цырымонія завяршэння амерыканскай ваеннай місіі[23]. Апошнія 500 салдат пакінулі Ірак раніцай 18 снежня. На момант вываду войскаў у Злучаных Штатаў заставаўся адзін салдат — старшы сяржант Ахмед К. Аль-Тае, які з 23 кастрычніка 2006 года ўсё яшчэ лічыўся зніклым без вестак у Іраку. 26 лютага 2012 года было пацверджана, што у дзень знікнення баец загінуў[24].
Наступствы
Па стане на снежань 2011 года асобныя сутычкі працягваліся, але яны былі нязначныя. У 2012—2013 гадах, калі паўстанцы паднялі бунт супраць урада і наймітаў ПВК, гвалт у Іраку аднавіўся. Групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[25][26]. На фоне грамадзянскай вайны ўзмацнілася групоўка «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта», якая ў 2014 годзе ўпэўнена разграміла ўрадавую армію на захадзе краіны. У гэты час стала ясна, што без узмоцненай замежнай падтрымкі Ірак не зможа доўга супрацьстаяць баевікам. Ужо 19 чэрвеня Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя накіраваць у Ірак 300 ваенных. Неўзабаве ў краіну накіраваліся кантынгенту і іншых заходніх краін[27]. Падтрымку аказаў таксама суседні Іран[28][29].
Новая кампанія не была такой шырокамаштабнай для кааліцыі, якая займалася пераважна каардынацыяй і правядзеннем асобных спецаперацый. Так, па стане на студзень 2019 года, непасрэдна амерыканскі кантынгент склаў больш за пяць тысяч чалавек[30].
Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго ІД у Іраку пачала слабець. Нягледзячы на паражэнне і страту кантролю над 99% тэрыторый, яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку, так і іншых краінах[31].
У 2020 годзе, на фоне Іранскага крызісу, парламент Ірака запатрабаваў поўнага вываду ўсіх замежных падраздзяленняў, аднак прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп наўзамен запатрабаваў платы за пабудаваныя амерыканцамі армейскія базы. Аднак у сакавіку Белы дом пачаў другі паступовы працэс па вываду свайго кантынгенту[32].
↑Al Jazeera and agencies. Last US combat brigade leaves Iraq(нявызн.). Al Jazeera and agencies (19 жніўня 2010). — «The 4th SBCT, 2ID left Baghdad and drove the entire distance to the Kuwaiti border in the same footprints that 3rd ID made during the invasion known as the "Race for Baghdad". I was one of those people driving out. We faced intense heat, the very real threat of the "final strike" against us and the possibility of breaking down in unsecured areas with very little support and the only combat power was what we brought with us. I crossed the border at 0548 in the morning and doing such, helped bring this war to an end, officially.» Архівавана з першакрыніцы 19 August 2010. Праверана 19 August 2010.