Біялагічная зброя — адзін з відаў зброі масавага знішчэння, які карыстаецца паражальнымі фактарамі біялагічных агентаў і рэчываў. У нефармальным скароце англійскіх назваў відаў зброі масавага паражэння (англ. «ABC») азначаецца літарай «B».
Гісторыя
Выкарыстанне небяспечных хвароб і біялагічных атрутных рэчываў у вайсковых мэтах вядомае ад старажытнасці. У навейшыя часы, такое выкарыстанне было пастаўлена на арганізаваную, потым на навуковую аснову ў 18 ст., найперш Вялікабрытаніяй на ТВД Паўночнай Амерыкі. (Гл. Воспа, Канадскія войны, Паўстанне Панціяка, Генры Буке, Джэфры Амхерст, Амерыканская рэвалюцыя#Квебек).
У 20 ст. распрацоўка біялагічных відаў зброі вялася ўсімі вялікімі дзяржавамі. (Гл. Атрад 701).
У лістападзе 1969 прэзідэнт Ніксан афіцыйна спыніў працу амерыканскай праграмы наступальных біялагічных узбраенняў. У 1972 Вялікабрытанія, ЗША, СССР падпісалі Канвенцыю па біялагічных узбраеннях. Аднак, пазней выявілася (1989, 1992), што СССР патаемна працягваў працу сваёй праграмы біялагічных узбраенняў. (Гл. Уладзімір Пасечнік, «Біяпрэпарат», Свярдлоўская аварыя 1979, Канатжан Алібекаў (Кен Алібек)).
Лічыцца, што на працягу 1990 — 2000-х, і пасля распаду СССР, тэхнічныя магчымасці весці біялагічную вайну захаваліся ў Расіі і з’явіліся ў Паўночнай Карэі і Ірака. Ускосныя меркаванні пра патэнцыйную здольнасць весці біялагічную вайну (найперш, праз штамы віруса воспы) маюцца адносна Кітая, Кубы, Індыі, Ірану, Ізраілю, Пакістану, Югаславіі (Сербіі).