Баявыя дзеянні — арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў для выканання пастаўленых баявых задач часцямі, злучэннямі і аб'яднаннямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сіл), гэта значыць вядзенне вайны на аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным узроўнях.
Вядзенне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяннямі. Такім чынам, баявыя дзеянні ўваходзяць у ваенныя дзеянні ў якасці складовай часткі — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеянні ў форме стратэгічнай наступальнай аперацыі (ці паміж аперацыямі), арміі і карпусы, якія уваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеянні ў форме наступаў, рэйдаў і да т.п.
А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — 637 с. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).;
Военный энциклопедический словарь (ВЭС), М., ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.)