Свя́та-Тро́іцкая Алякса́ндра-Не́ўская ла́ўра — мужчынскі праваслаўны манастыр у Санкт-Пецярбургу (з 1797 — лаўра).
Першае ўзгадванне ў дакументах — ліпень 1710, калі Пётр I, агледзеў месца паблізу Чорнай рэчкі (цяперашняя рэчка Манастырка) і даў распараджэнне будаваць тут Аляксандра-Неўскі манастыр на мяркуемым месцы перамогі ў 1240 войскаў Св. князя Аляксандра Неўскага над шведамі ў Неўскай бітве.
У Аляксандра-Неўскай лаўры пахаваныя Міхаіл Ламаносаў, Аляксандр Сувораў, Фёдар Дастаеўскі. У Фёдараўскай царкве — Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў.
Кіева-Пячэрская лаўра (1688) • Троіца-Сергіева лаўра (1742) • Аляксандра-Неўская лаўра (1797) • Святагорская лаўра (2004)