Алена Масла

Алена Масла
Алена Сцяпанаўна Масла
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 красавіка 1967(1967-04-14) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Кірунак казкі
Мова твораў беларуская
Прэміі

Алена Масла (14 красавіка 1967, в. Мілашова, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская пісьменніца-казачніца, журналіст.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі[1]. Таксама публікавалася ў газ. «Чырвоная змена». Школу закончыла з залатым медалём[2].

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала пераважна ў СМІ для дзяцей — у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст»[3] і часопіса «Бярозка» (2009—2011). У 2005 г. выйшла яе першая кніга.

У 2006—2009, пасля 2011—2014 гг. — загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура»[4].

Член рэдкалегіі часопіса «Вясёлка»

Творчасць

Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш.. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры[4].

У 2011 годзе распачала праект «Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў» падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Праект прадугледжвае адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як на Міёршчыне, так і ў Віцебску, Мінску, Літве[2]. З сакавіка 2022 года вядзе аўтарскую рубрыку «Кніжная паліца», у якой расказвае пра беларускія кнігі для дзяцей з асабістай хатняй бібліятэкі[5].

Удзельніца канферэнцыі славістаў у Швецыі, шведскай цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Астрыд Ліндгрэн, «круглых сталоў» па праблемах дзіцячай літаратуры і кнігавыдання на Міжнародных кніжных кірмашах у Мінску, Львове, Вільнюсе, сябра журы літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Цёткі[2].

Па казцы Алены Масла «Лагодны воўк» у 2018 годзе на «Беларусьфільме» зняты мультфільм «Лагодны воўк» (рэжысёр Наталля Дарвіна-Хаткевіч).

Таксама па казцы «Мяне завуць Лахнэска» ў 2019 годзе «Беларусьфільм» выпусціў мультфільм «Прыгажун і пачвара» (рэжысёр Наталля Дарвіна-Хаткевіч).

Творы Алены Масла перакладзены на украінскую, сербскую мовы.

Членства ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

  • 2009 год — ў складзе журы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра
  • 2013 год — ў складзе журы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра[6][7]
  • 2016 год — ў складзе журы літаратурна-мастацкай прэміі імя Цёткі[8]
  • 2018 год — ў складзе журы літаратурна-мастацкай прэміі імя Цёткі[9]

Узнагароды

  • Кнігі Алены Масла «Таямніца закінутай хаты» (2005 год) і «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2007 год) паводле рэйтынгу газеты «Наша ніва» адзначаны сярод лепшых кніг года.
  • 2006 год — Дыплом чытацкіх сімпатый (па выніках запытаў у бібліятэках)
  • 2007 год — па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга» (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя) пісьменніца адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый[10].
  • 2010 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура», за зборнік казак «Першая прыгажуня».
  • 2013 год — «Бібліязважанне» (па выніках запытаў у бібліятэках)
  • 2014 год, чэрвень — на конкурсе культурніцкіх ідэй кампаніі «Будзьма беларусамі!» стала адной з пераможцаў за свой праект «Мілашоўска-мілашаўскія чытанні». Сутнасцю прапанаванага праекта стала серыя літаратурна-відовішчных і адукацыйных мерапрыемстваў на Мёршчыне, з мэтай пошуку інвестараў для стварэння на базе Мілашоўскай школы літаратурнага музея і дзіцячай бібліятэкі[11].
  • 2015 год — п’еса Алены Масла «Каляды з хроснай» па выніках конкурсу драматургіі «Новая назва» (арганізатар — «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача») была адзначана, як найцікавая сярод п’ес для дзяцей [12].
  • 2019 год — Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Біянкі у намінацыі «Казка», за кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі»[13].

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Рождество у крёстной» (бел.: «Каляды з хроснай») (2005, выд. «Речь»). Галоўныя героі кнігі — дзяўчынка Віка і яе любімая хросная — выдумшчыцы і добрыя душы — то фабрыку па вытворчасці сняжынак уладкоўваюць, то запрашаюць усіх ахвотнікаў скаціцца на горных лыжах прама з акна сваёй кватэры. А аднойчы разам з навакольнымі дзецьмі зляпілі снежнага каня, які, надзеўшы чароўны шалік, ператварыўся ў сапраўднага Пегаса. Навагоднія падарункі для дзяцей і сталых, так і сыплюцца з неба, спраўджваюцца ўсе патаемныя мары. Віка вучыцца быць чараўніцай, стварае цуды і робіць добрыя ўчынкі[14]. Кніга перавыдана ў 2012 г. (выд. «Мастацкая літаратура»)[15][16], у 2013 (выд. «Мастацкая літаратура»; на рус. мове), у Кіеве (2013, на ўкр. мове, накл. 6 тыс. экз.), у Санкт-Пецярбургу (2014, накл. 7 тыс. экз., выд. «Речь»)[17]. Агульный наклад склаў каля 20 тысяч.
  • «Таямніца закінутай хаты» (2005, выд. «Мастацкая літаратура»)[17]. Зборы аўтарскіх казак. Кніга ўключана у праграму пазашкольнага чытання для пяцікласнікаў[2].
  • «Вандроўка з божымі кароўкамі» (2006, выд. «Мастацкая літаратура») — хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэчра з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара[18].
  • «Першая прыгажуня» (2010, выд. «Літаратура і Мастацтва»)[19] — гісторыя пра дзявочы турнір прыгажосці[20].
  • «Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала» (2010, выд. «Мастацкая літаратура») — Пані Чаротная (камышовая жабка, галоўная гераіня твора), распавядае ўнукам прыгоды часоў сваёй маладосці: як падарожнічала з роднага пруда ў Палангу, да цёткі і перажыла шэраг прыгодаў[21].
  • «Пацучок Фэлік падарожнічае» (2013, «Выдавецкі дом «Звязда»») — галоўны герой кнігі пацучок Фэлік адпраўляецца з дому ў дарогу. Пад час падарожжа знаёміцца з пацукамі Анфіскай і Ларыскай, а таксама каштуе сапраўднага жыцця: у рэстаран схадзіў, на моднай вечарынцы пабываў, на джыпе пакатаўся і іншых ласункаў жыцця пакаштаваў. Нават удзельнічаў у шопінгу. Пры гэтым паводзіў сябе прыстойна і хораша. А ў канцы вяртаецца дахаты з нявестай Ларыскай[22].
  • «Мяне завуць Лахнэска» (2016, выд. «Адукацыя i выхаванне») — маленькi дыназаўрык Лахнэска ўцякла з роднага возера таму, што яе дражнiлi за нестандартную знешнасць і памеры. У сажалцы яна сустрэла апалонiка Апалона, незадаволенага тым, што ён маленькi. Яны суцяшаюць адно аднаго i дапамагаюць зразумець сапраўдную сваю прыгажосць[23]. У 2019 годзе твор перакладзены на сербскую мову (пераклад — Даяна Лазарэвіч, Сербія)[24].
  • «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» (2019, выд. «Пачатковая школа») — аўтар знаёміць дзяцей у займальнай форме з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх відамі і значнасцю для прыроды, апавядае пра іх жывёльны і раслінны свет. Галоўныя героі кнігі — цікаўны і дасведчаны хлопчык Бульбінка разам з дзяўчынкай Журавінкай — падарожнічаюць па балотных абшарах, наведваюць хатку баброў, высветляюць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Таксама ў кнізе можна знайсці кулінарныя рэцэпты, а яшчэ — займальную гульню па матывах казачнага падарожжа. Кніга для дзецей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту[25].
  • «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце» / [укладанне А. Аракчэева, А. Масла] (2019, выд. «Мастацкая літаратура», сер. ЖЗЛБ) — у кнізе сабраны матэрыял пра знакамітага мастака, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева.
  • «Адкрыцці стагоддзяў» (2020, выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі») — з кнігі можна даведацца, што зрабілі для развіцця ракетабудаўніцтва і асваення космасу выхадцы з беларускіх земляў, а таксама пра электрычнасць, водаправод, камп’ютар, сацыяльныя сеткі, караблі, аўтамабілі, радыё, інтэрнэт...[26].

Публікацыі

Сцэнарыі

Зноскі

  1. Сушкевіч К.. Елена Масло (руск.). Женщины Беларуси. Femina.by (5 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2015. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  2. а б в г д Алена Басікірская. Добрыя гісторыі — у кнігах пісьменніцы-казачніцы з Мілашова Алены Масла. Міёрскі навіны (12 сакавіка 2019). Праверана 17 сакавіка 2019.
  3. Алена Масла. Kamunikat.org. Праверана 14 красавіка 2013.
  4. а б Алена Масла(недаступная спасылка). Арт.С. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2013. Праверана 14 красавіка 2013.
  5. Як гучыць беларускае слова ў дзіцячых кнігах? Разглядаем «Кніжную паліцу» Алены Масла. Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» (2 красавіка 2022). Праверана 3 студзеня 2023.
  6. Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Янкі Маўра. СБП (27 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2013. Праверана 22 сакавіка 2013.
  7. Сцебурака У.. Алена Масла: “Дзіцячая кніга павінна даваць чытачу адчуванне добразычлівасці свету”. СБП (28 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 15 верасня 2013.
  8. А. Масла. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі. Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  9. Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018. interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.(недаступная спасылка)
  10. Алена Масла. Родныя вобразы (8 жніўня 2009). Праверана 14 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  11. 14.Масла Алена — “Мілашоўска-мілашаўскія чытанні”. Віншуем пераможцаў конкурсу культурніцкіх ідэй!. Будзьма беларусамі! (3 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2018. Праверана 18 чэрвеня 2013.
  12. Вынікі конкурсу драматургіі “Новая назва”(недаступная спасылка). БРТЮГ (31 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2016. Праверана 11 лютага 2016.
  13. Премия Бианки 2019 (руск.)(недаступная спасылка). Единая информационная система учёта библиотечных фондов Московской области (5 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  14. Дар’я Латышава Халоднай зімой грэе кніга // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 22 студзеня 2016. — В. 4854. — № 3. — С. 15. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2017.
  15. Масла, А. Каляды з хроснай: Праўдзівая гісторыя і крышачку чарадзейства. Новые поступления. Вілейская гарадская дзіцячая бібліятэка (11 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2013. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  16. Алена Масла «Каляды з хроснай». Лаборатория Фантастики (18 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  17. а б Масло Елена. Рождество у крёстной. Правдивые истории и немножко волшебства. Выдавецтва «Речь» (18 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  18. Сёння Дзень народзінаў адзначае Алена Масла. Kamunikat.org. Праверана 14 красавіка 2013.
  19. Алена Масла. Казка пра Караля, які страшна любіў пісаць. Наша ніва (21 кастрычніка 2012). Праверана 14 красавіка 2013.
  20. В. Пруднікава. От классики до беллетристики. Топ-10 книг минской выставки (руск.). Культура. БелаПАН (12 лютага 2011). Праверана 14 красавіка 2013.
  21. Якія казкі чытаюць у XXІ стагоддзі? (25 сакавіка 2011). Праверана 14 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  22. Карлюкевіч А. М. И в подземелье — своя жизнь (Масла А. С., «Пацучок Фэлік падарожнічае»)(руск.) // Вечерний Минск : газета. — Мн.: 2013-06-13. — В. 12527. — № 24. — С. 21. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2017.
  23. Людміла Рублеўская. Вокруг и около сказок. СБ. Беларусь сегодня (15 снежня 2016). Праверана 13 сакавіка 2019.
  24. Дајана Лазаревић. Зовем се Лохнесси (серб.). Интернет часопис «Табла» (21 красавіка 2019). Праверана 22 красавіка 2019.
  25. Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі(недаступная спасылка). biblio.by (3 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 3 красавіка 2019.
  26. Аліна Буяшова. Дзе жывуць цуды?. Літаратура і мастацтва (2 жніўня 2020). Праверана 5 жніўня 2020.
  27. Лагодны воўк(недаступная спасылка). Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2018. Праверана 7 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Indra BirowoLahir9 Januari 1973 (umur 50)Jakarta, IndonesiaPekerjaanAktorpelawakTahun aktif2000—sekarangSuami/istriNoella AdriantyAnak2 Indra Birowo (lahir 9 Januari 1973) adalah aktor dan pelawak berkebangsaan Indonesia. Kehidupan pribadi Keluarga Ia merupakan anak ketiga dari tiga bersaudara. Orang tuanya bernama Wargandi Suryo dan Farida Yusuf. Pada tanggal 13 Desember 2010 Indra dikaruniai anak keduanya, Mahija Shafiq Birowo.[1] Filmografi Film Sebagai aktor Tahun Judu...

 

Động đất Tứ Xuyên 2008Một khu dân cư bị sụp đổ ở Mân Xuyên bị san phẳng sau hậu quả của trận động đất; mặt núi tiếp xúc có thể được nhìn thấy trong nền.Giờ UTC2008-05-15 06:31:59Ngày địa phương12 tháng 5 năm 2008Giờ địa phương14:31:59 (UTC+8)Độ lớn7,9 Mw/7,8 MsĐộ sâu10 kilômét (6 mi)Tâm chấn31°05′02″B 103°16′01″Đ / 31,084°B 103,267°Đ / 31.084; 10...

 

Doña Paz beralih ke halaman ini. Untuk marga, lihat Paz (disambiguasi). Untuk gelar Maria, lihat Bunda Perdamaian. Don Sulpicio beralih ke halaman ini. Untuk santo, lihat Saint-Sulpice (disambiguasi). MV Doña Paz Doña Paz berlabuh di Tacloban tahun 1984. Sejarah Jepang Nama Himeyuri MaruPemilik RKK LineRegistrasi KagoshimaPembangun Onomichi DockyardNomor galangan 118Diluncurkan 25 April 1963Nasib Dijual ke Sulpicio Lines Filipina Nama Don SulpicioPemilik Sulpicio LinesRegistrasi ManilaRute...

British statesman and author (1838–1928) The Right Honourable SirGeorge TrevelyanBt OM FBASir George Trevelyan, BtChief Secretary for IrelandIn office9 May 1882 – 23 October 1884MonarchVictoriaPrime MinisterWilliam Ewart GladstonePreceded byLord Frederick CavendishSucceeded byHenry Campbell-BannermanChancellor of the Duchy of LancasterIn office29 October 1884 – 9 June 1885MonarchVictoriaPrime MinisterWilliam Ewart GladstonePreceded byJohn George DodsonSucceeded...

 

This article uses bare URLs, which are uninformative and vulnerable to link rot. Please consider converting them to full citations to ensure the article remains verifiable and maintains a consistent citation style. Several templates and tools are available to assist in formatting, such as reFill (documentation) and Citation bot (documentation). (August 2022) (Learn how and when to remove this template message) Francesco RuspoliPrince Francesco´s family in 1807 3rd Prince of Cerveteri Tenure1...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (سبتمبر 2018) بنجامين برتراند معلومات شخصية الميلاد 24 يونيو 1992 (العمر 31 سنة)بورج  الطول 1.83 م (6 قدم 0 بوصة) مركز اللعب حارس مرمى الجنسية فرنسا  معلومات النادي ا...

American basketball coach and executive (1917–2006) Red AuerbachAuerbach in front of collage created by his brother, Zang AuerbachPersonal informationBorn(1917-09-20)September 20, 1917Brooklyn, New York, U.S.DiedOctober 28, 2006(2006-10-28) (aged 89)Washington, D.C., U.S.Listed height5 ft 10 in (1.78 m)Listed weight170 lb (77 kg)Career informationHigh schoolEastern District(Brooklyn, New York)College Seth Low JC (1936–1937) George Washington (1937–1940) Pos...

 

The BabysitterPoster filmSutradara McG Produser McG Mary Viola Zack Schiller Ditulis oleh Brian Duffield Pemeran Samara Weaving Judah Lewis Hana Mae Lee Robbie Amell Bella Thorne Penata musikDouglas PipesSinematograferShane HurlbutPenyuntingPeter GvozdasPerusahaanproduksi Boies / Schiller Film Group Production Wonderland Sound and Vision DistributorNetflixTanggal rilis 13 Oktober 2017 (2017-10-13) Durasi85 MenitNegara Amerika Serikat Bahasa Inggris The Babysitter adalah film Amerik...

 

2000 studio album by Eric AlexanderAlexander the GreatStudio album by Eric AlexanderReleased2000RecordedMay 8, 1997StudioVan Gelder Studio, Englewood Cliffs, NJGenreJazzLength55:44LabelHighNoteHCD 7013ProducerCharles EarlandEric Alexander chronology Man with a Horn(1997) Alexander the Great(2000) Heavy Hitters(1998) Alexander the Great is an album by saxophonist Eric Alexander which was recorded in 1997 and released on the HighNote label in 2000.[1][2] Reception Profes...

Capa da edição de 08/05/1858. L'Illustration (A Ilustração, em francês) foi um jornal semanal em francês, publicado em Paris. Foi fundado por Édouard Charton, e sua primeira edição saiu em 4 de março de 1843. Em 1891 o Illustration se tornou o primeiro jornal francês a publicar uma fotografia e, em 1907, o primeiro a publicar uma fotografia a cores. O jornal também publicou o romance de Gaston Leroux, Le mystère de la chambre jaune, como uma série de ficção, cerca de um ano an...

 

Dialect of Welsh English Abercraf English (also known as Abercrave English) is a dialect of Welsh English, primarily spoken in the village of Abercraf, located in the far south of the traditional county of Brecknockshire, currently administered as part of the unitary authority of Powys. Abercraf EnglishNative toUnited KingdomRegionAbercrafLanguage familyIndo-European GermanicWest GermanicIngvaeonicAnglicEnglishBritish EnglishWelsh EnglishAbercraf EnglishWriting systemLatin (English alpha...

 

Gambar tanda Labarum ☧ Labarum (dari bahasa Latin, bentuk jamak: labara; bahasa Yunani: λάβαρον) adalah tanda yang dipakai oleh tentara Konstantinus I pada waktu berperang dengan Lisinius.[1] Tanda itu adalah ☧ (Chi-rho).[1] Menurut Konstantinus, tanda ini diperoleh lewat mimpi dan penglihatan saat Kristus memperlihatkan diri kepada Konstantinus sambil berkata (dalam bahasa Yunani) Ἐν Τούτῳ Νίκα, dalam bahasa Latin in hoc signo vinces yang artinya a...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) هارولد هيرد معلومات شخصية الميلاد 12 ديسمبر 1910  كوفس هاربور  تاريخ الوفاة سنة 1962  مواطنة أستراليا  الحياة العملية المهنة لاعب اتحاد الرغبي  الرياض

 

هذه المقالة بحاجة لمراجعة خبير مختص في مجالها. يرجى من المختصين في مجالها مراجعتها وتطويرها. (سبتمبر 2016) هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يونيو 2013) يحدث التزليق الصوتي أو السمعي عندما يسمح صوت ما (يقاس ف

 

Hansel and GretelNama lainHangul헨젤과 그레텔 Alih Aksara yang DisempurnakanHenjelgwa geuretelMcCune–ReischauerHenjelgwa kŭret‘el Sutradara Yim Pil-sung Produser Choi Jae-won Seo Woo-sik Ditulis oleh Kim Min-sook Yim Pil-sung PemeranChun Jung-myung Eun Won-jaeShim Eun-kyungJin Ji-heePenata musikLee Byung-wooSinematograferKim Ji-yongPenyuntingKim Sun-minDistributorCJ EntertainmentTanggal rilis 27 Desember 2007 (2007-12-27) Durasi117 menitNegara Korea Selatan Bahasa ...

For the farmer, rancher and political figure in Saskatchewan, see Joseph Benjamin Prince. For the American athlete, see Joseph Edward Prince. Singaporean evangelist and pastor Joseph PrinceJoseph Prince in 2015TitleSenior pastorPersonalBorn (1963-05-15) 15 May 1963 (age 60)SingaporeReligionChristianity (Nondenominational)NationalitySingaporeanSpouse Wendy Prince ​(m. 1995)​Children2ChurchNew Creation ChurchWebsitewww.josephprince.com and https://www.josephpri...

 

Football clubGuadalajara FemenilFull nameClub Deportivo Guadalajara S.A. de C.V. FemenilNickname(s)Las ChivasLas RojiblancasFounded2016; 7 years ago (2016)GroundEstadio Akron Zapopan, Jalisco, MexicoCapacity46,232OwnerGrupo OmnilifeChairmanAmaury VergaraManagerAntonio SpinelliLeagueLiga MX FemenilClausura 20234th (quarter-finals)WebsiteClub website Home colours Away colours Current season Active teams of C.D. Guadalajara Football(Men's) Football B(Men's) FootballYouth Footba...

 

Опис файлу Опис Декан і завідувачі кафедр географічного факультету Київського національного університету імені Тараса Шевченка. Зліва направо: перший ряд - Б.П. Яценко, декан Я.Б. Олійник, В.К. Хільчевський, М.Д. Гродзинський; другий ряд - О.Ю. Дмитрук, С.І. Сніжко, С.Ю. Бортник...

Adam Riess pada saat menerima hadiah Shaw Prize in astronomy tahun 2006 Adam G. Riess adalah seorang fisikawan warga negara Amerika Serikat yang mendapat Penghargaan Nobel Fisika tahun 2011 bersama Brian P. Schmidt dan Saul Perlmutter untuk penemuan ekspansi percepatan dari alam semesta melalui pengamatan supernova yang berjarak jauh. Riess adalah seorang ahli astrofisik di Johns Hopkins University, Amerika Serikat. Dia merupakan lulusan dari Massachusetts Institute of Technology pada tahun 1...

 

Sexual misconduct in the armed forces Leeuwin Barracks, Australia, site of widespread sexual abuse of child navy recruits between 1967 and 1971.[1] Sexual harassment in the military is unwanted sexual behaviour experienced as threatening, offensive, or otherwise upsetting, which occurs in a military setting.[2][3][4][5] Sexual harassment is more common in military than civilian life.[3][6] Military women and men experience unwanted behav...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!