Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2011


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011
Фота
Сезон 2010/2011
Тэрміны 28 сакавіка — 3 красавіка 2011
Арэна Спартыўная зала Пекінскага універсітэта
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Банк Пекіна
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £325,000
Прызавыя пераможцы £60,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джад Трамп
Фіналіст Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 40
Колькасць матчаў 38
Найвышэйшая серыя 142 (Роберт Мілкінс)
(кваліфікацыя: 140 (Курт Мэфлін))
←2010Адкрыты чэмпіянат Кітая2012→
Снукерны сезон 2010/2011
←Гранд-фінал PTC Чэмпіянат Шатландыі сярод прафесіяналаў→

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 (англ.: China Open 2011, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 сакавіка па 3 красавіка 2011 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 12-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £325,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:1), Марку Фу (5:3), Марка Дэвіса (5:2), Пітэра Эбдана ў чвэрцьфінале (5:1), пераможцу Гранд-фіналу PTC Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:1) і Марка Сэлбі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 21-гадовы англічанін, які займаў месца па-за межамі топ-16 сусветнага рэйтынгу, выйграў свой чацвёрты прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Пол Хантэр Класік) і стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2006 года (калі Дзін Цзюньхуэй перамог на Трафеі Паўночнай Ірландыі ва ўзросце 19 гадоў).

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2011.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 стаў 12-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £325,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £60,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£60,000
Фіналіст
£30,000
Паўфіналісты
£15,000
Чвэрцьфіналісты
£8,000
1/8 фіналу
£5,925
1/16 фіналу
£4,000
1/24 фіналу
£2,200
1/32 фіналу
£1,500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£400
Агульны прызавы фонд
£325,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама World Open. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7000
Фіналіст
5600
Паўфіналісты
4480
Чвэрцьфіналісты
3500
1/8 фіналу
2660
1/16 фіналу
1960
980
1/24 фіналу (квал.)
1610
805
1/32 фіналу (квал.)
1260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цаа Юйпэн, Мэй Сівэнь, Жоўцзы Маймайці, Цянь Пэнфэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Янь і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Курта Мэфліна, Маркуса Кэмбэла, Роберта Мілкінса, Джымі Уайта, Найджэла Бонда, Кена Доэрці, Джо Пэры і Джэрарда Грына.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (91) 5:3 Сцяг Кітая Цаа Юйпэн
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (32) 5:3 Сцяг Кітая Мэй Сівэнь
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (36) 5:1 Сцяг Кітая Жоўцзы Маймайці
Сцяг Англіі Джымі Уайт (57) А:П Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй
Сцяг Англіі Найджэл Бонд (34) 5:3 Сцяг Кітая Цзінь Лун
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (29) 1:5 Сцяг Кітая Лі Хан
Сцяг Англіі Джо Пэры (30) 5:2 Сцяг Кітая Лі Янь
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (28) 5:2 Сцяг Кітая Юй Дэлу

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4  
21  Сцяг Англіі Стывен Лі 5  
  21  Сцяг Англіі Стывен Лі 5  
  20  Сцяг Уэльса Раян Дэй 2  
10  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 2
20  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
  21  Сцяг Англіі Стывен Лі 2  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
13  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 5  
18  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 0  
  13  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 2
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5
91  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 4  
  5  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3  
  4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
8  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
17  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1  
  8  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  32  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 3  
11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4
32  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 5  
  8  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1
  4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
14  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 3  
36  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5  
  36  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 1
  4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
УК  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 3  
4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 8
24  Сцяг Англіі Джад Трамп 10
3  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
34  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 3  
  3  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
  15  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2  
15  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5
26  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4  
  3  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2  
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
9  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4  
УК  Сцяг Кітая Лі Хан 5  
  УК  Сцяг Кітая Лі Хан 4
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
30  Сцяг Англіі Джо Пэры 3  
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1
  24  Сцяг Англіі Джад Трамп 6  
6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3  
22  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
  22  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 2
  24  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
16  Сцяг Ганконга Марка Фу 3
24  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
  24  Сцяг Англіі Джад Трамп 5
  12  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 1  
12  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
28  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2  
  12  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1  
2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5
25  Сцяг Англіі Бары Хокінс 1  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 3 красавіка 2011.
Марк Сэлбі (4)
Сцяг Англіі Англія
8:10 Джад Трамп (24)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 0:104 (104), 101:21 (88), 46:76, 0:104 (104), 90:34 (90), 53:69 (53 Сэлбі, 55), 39:67 (61), 66:65 (62 Сэлбі)
Вячэрняя сесія: 49:89 (68), 132:0 (132), 66:0 (66), 0:113 (113), 134:0 (134), 40:72, 124:7 (124), 84:31, 49:60 (57), 41:57 (57)
134 Найвышэйшая серыя 113
3 Соценныя серыі 3
8 Серыі 50+ 8

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!