Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 (англ. : UK Championship 2010 , таксама вядомы як 12BET.com UK Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры , які праходзіў з 4 па 12 снежня 2010 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда , у Тэлфардзе , Англія . Турнір стаў 34-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі , які штогод праходзіць з 1977 году . Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі , які саступаў Уільямсу ў фінальным матчы з лікам 2:7 і 5:9, але здзейсніў выдатны камбэк і выдрапаў паядынак у вырашальнай партыі. На сваім шляху да тытула 35-гадовы шатландзец перайграў Стывена Лі (9:6), сваіх суайчыннікаў Грэма Дота (9:8) і Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:5) і валійца Марка Уільямса ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Хігінс выйграў свой 33-ы прафесійны і 22-і рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне пасля таго, як у сярэдзіне лістапада вярнуўся ў снукер пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі.
Турнір
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 года стаў 34-м розыгрышам турніру , які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету ), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі , як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура , а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011 .
Рэйтынгавыя ачкі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету . Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
Дасягненне
Ачкі
Ачкі (СГ )[ ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур .Міжнародны цэнтр Тэлфарда , Тэлфард , Англія , 12 снежня 2010.
Джон Хігінс (4) Шатландыя
10 :9
Марк Уільямс (5) Уэльс
Статыстыка гульцоў
Сусветны рэйтынг
32
Перамогі на турнірах
23
21
Рэйтынгавыя турніры
17
Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі
Колькасць тытулаў
Колькасць удзелаў
Колькасць згуляных матчаў
Колькасць выйграных матчаў
Колькасць соценных серый
Найвышэйшая серыя
Статыстыка асабістых сустрэч
17 + 4 нічыі (8 ; 3 )
Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі)
15 + 4 нічыі (7; 0)
188 (104 ; 28 )
Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі)
172 (100; 16)
3 (2; 1 )
Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі)
3 (2; 0)
Асабістыя сустрэчы
Рэйтынгавыя турніры
Нізкарэйтынгавыя турніры
Нярэйтынгавыя турніры
Турніры з альтэрнатыўным фарматам
Кваліфікацыйныя туры
Прафесійна-аматарскія турніры
↑ Матчы на турніры складаліся з аднаго фрэйма, таму падаецца лік у фрэйме
Дзённая сесія : 80 :0 (80 ), 1:78 , 26:67 , 45:65 (65 ), 66 :60, 34:76 , 17:66 , 0:85 (85 ) Вячэрняя сесія : 3:55 , 90 :0 (90 ), 94 :43 (94 ), 45:85 (70 ), 135 :0 (105 ), 16:63 , 68 :31, 110 :0 (76 ), 71 :69 (61), 64 :28, 81 :46 (66 )
105
Найвышэйшая серыя
85
1
Соценныя серыі
0
5
Серыі 50+
4
Спасылкі
Усе турніры