Мастэрс 2011 (англ.: Masters 2011, таксама вядомы як 2011 Ladbrokes Mobile Masters — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 16 студзеня 2011 года на арэне «Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 37-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія Ladbrokes. Прызавы фонд турніру склаў £500,000 (на £14,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу.
Марк Сэлбі, леташні чэмпіён, саступіў ужо ў першым крузе пятнаццатаму нумару сусветнага рэйтынгу Марку Кінгу - 4:6. У першым матчы, супраць Марка Фу, Стывен Магуайр зрабіў вышэйшы брэйк турніру - 142 балы. Мастэрс 2011 стаў першым прафесійным снукерным турнірам, у фінале якога сустрэліся два азіяцкіх снукерыста. Дзін Дзюньхуэй выйграў фінальны паядынак у Марка Фу - 10:4. Гэтая перамога прынесла Дзіну шосты прафесійны тытул у кар'еры. Апроч таго, ён стаў першым кітайскім гульцом, які выйграў турнір Мастэрс.
Асноўная сетка
|
---|
Усе турніры | |
---|