Інстытут мовазнаўства НАНБ

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Дата заснавання 1929
Год рэарганізацыі 2007, 2015
Дырэктар Ігар Лявонавіч Капылоў
Метро Акадэмія навук
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220072 Мінск,
вул. Сурганава, 1, корп. 2
Сайт iml.belcentre.by

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа — навукова-даследчы інстытут у складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1929—1935 і 1952—2007 гадах дзейнічаў як Інстытут мовазнаўства, у 1935—1952 гадах — як Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы. У лістападзе 2007 года аб’яднаны з Інстытутам літаратуры НАНБ у Дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі». Як асобнае структурнае падрадзяленне філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» зноў створаны загадам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» № 144 «Аб стварэнні філіялаў» ад 23.11.2015[1].

Гісторыя

Інстытут быў створаны 2.11.1929 рашэннем Прэзідыума АН БССР на базе мовазнаўчых кафедр і камісій, якія існавалі ў складзе Інстытута беларускай культуры; між іншым, Інстытут навуковай мовы быў перайменаваны ў Тэрміналагічную камісію. Таксама ў склад Інстытута ўвайшлі адпаведныя камісіі нацсектараў Інбелкульта. Першапачатковы склад Інстытута: 1) тэрміналагічная камісія; 2) камісія па складанню слоўніка жывой беларускай мовы; 3) дыялекталагічная камісія; 4) камісія па складанню гістарычнага слоўніка беларускай мовы; 5) правапісная камісія. Першы склад кіраўніцтва Інстытута (з 2.11.1929): дырэктар С. Некрашэвіч, намеснік Я. Лёсік, вучоны сакратар П. Бузук.

Неўзабаве пасля стварэння, у выніку рэпрэсій 1929—1931 гг., амаль усе значныя супрацоўнікі Інстытута былі арыштаваныя (з ліпеня 1930), а выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена. Прэзідыум АН БССР на паседжанні 30.10.1930 усклаў часовае кіраўніцтва Інстытутам на Я. Мацюкевіча, які дагэтуль там не працаваў, а новых супрацоўнікаў рэкамендаваў браць «з настаўніцтва, знаёмых з мовазнаўчай працай». Практычна, праца Інстытута была спынена з-за нястачы кадраў. У лютым 1931 у Інстытуце працавалі 6 чалавек[2].

Інстытут быў паўторна створаны 29.3.1931 рашэннем Прэзідыума АН БССР у сувязі з «перабудовай структуры» Акадэміі; дырэктарам быў прызначаны П. Бузук (25.4.1931). Вучоным сакратаром у 1932 быў П. Юргелевіч. У сакавіку 1933 кіраўніцтва КПБ прыняло пастанову аб «ідэалагічных зрывах» у працы АН БССР (гл. таксама: рэпрэсіі ў СССР 1933-1934). Новым дырэктарам стаў І. Дварчанін (3.7.1933). Пасля ідэалагічнай кампаніі ў друку супраць Бузука і Мацюкевіча ў 1933, Інстытут пацярпеў новыя кадравыя страты ў студзені 1934 пасля праверкі выканання сакавіцкай пастановы ЦК КПБ(б) 1933 датычна Інстытута мовазнаўства.

У ліпені 1935 у сувязі са «змяненнем структуры» АН БССР пастановай ЦК КПБ(б) Інстытут быў уведзены ў склад аб’яднанага Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы пад часовым кіраўніцтвам Вольскага. Рэальнай падставай для такой пастановы сталася, відаць, рэзкае скарачэнне колькасці навуковых кадраў пасля палітычных рэпрэсій пачатку 1930-х гадоў. У 1936 - 1937, да новай хвалі рэпрэсій, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў А. Александровіч. У 1937 некаторы час абавязкі дырэктара інстытута выконваў Р. В. Краснеўскі, а з 1937 па 1952 дырэктарам быў В. В. Барысенка. У 1940 Інстытут складаўся з дзвюх секцый (літаратуры і мовы) і працаваў над 5-цю навуковымі тэмамі, з якіх тры былі мовазнаўчага профілю: 1) беларуска-рускі слоўнік; 2) вывучэнне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленне беларускага правапісу.

Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў адноўлены ў ліпені 1944 (да 1946 яго часова ўзначальваў член-карэспандэнт М. Ц. Лынькоў) у складзе трох сектараў: беларускай літаратуры, беларускай мовы і мастацтва. У сектары мовы ў гэты перыяд працавалі К. К. Крапіва (Атраховіч) (кіраўнік сектара), М. Р. Суднік, М. А. Жыдовіч, Ю. Ф. Мацкевіч, Г. Д. Жылуновіч, П. Ф. Глебка, Я. А. Язвінская, М. П. Лобан, Е. М. Броўка.

Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная ўстанова ў складзе АН БССР 29.5.1952, пастановай Дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце міністраў БССР; быў зацверджаны штат у 30 чалавек (14.6.1952). 15 жніўня 1956 Інстытуту было прысвоенае імя Якуба Коласа. У 1950-я гг. у структуры Інстытута працавалі сектары гісторыі беларускай мовы, беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай мовы, лексікалогіі і лексікаграфіі, навуковай тэрміналогіі.

У пасляваенны перыяд дырэктарамі Інстытута мовазнаўства былі акадэмік К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва), (1952—1956), акадэмік П. Ф. Глебка (1957), член-карэспандэнт М. Р. Суднік (1957—1983), член-карэспандэнт А. І. Жураўскі (1983—1989), акадэмік А. І. Падлужны (1989—2003). З 2003 г. дырэктарам Інстытута быў член-карэспандэнт, доктар філалагічных навук, прафесар А. А. Лукашанец.

У пачатку 1980-х у Інстытуце працавалі 83 навуковыя супрацоўнікі, сярод іх акадэмік (М. В. Бірыла), 3 члены-карэспандэнты (А. І. Жураўскі, Ю. Ф. Мацкевіч, М. Р. Суднік), 6 дактароў навук (М. В. Бірыла, А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, В. У. Мартынаў, Ю. Ф. Мацкевіч, А. Я. Міхневіч), 35 кандыдатаў навук, 4 заслужаныя дзеячы навукі (М. В. Бірыла, А. І. Жураўскі, Ю. Ф. Мацкевіч, М. Р. Суднік).

Пастановай Прэзідыума НАН РБ 9.11.2007 Інстытут мовазнаўства быў аб’яднаны з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы ў адзіны Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ пад кіраўніцтва Аляксандра Лукашанца.

Як асобнае структурнае падрадзяленне філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» створаны загадам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» № 144 «Аб стварэнні філіялаў» ад 23.11.2015. Кіраўніцтва: дырэктар Капылоў Ігар Лявонавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Гаранін Сяргей Лявонцьевіч, кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук.

Структура Інстытута

Па стане на 1 студзеня 2024 года ў склад Інстытута ўваходзяць:

  • Аддзел сучаснай беларускай мовы
  • Аддзел гісторыі беларускай мовы
  • Аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
  • Аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі
  • Аддзел славістыкі і тэорыі мовы
  • Аддзел беларуска-рускіх моўных сувязей
  • Рэспубліканская тапанімічная камісія
  • Рэспубліканская тэрміналагічная камісія

Кіраўніцтва Інстытута

Дата прызначэння Дырэктар Намеснік Вучоны сакратар
2.11.1929 С. Некрашэвіч Я. Лёсік П. Бузук
30.10.1930 Я. Мацюкевіч (час.)


25.4.1931 П. Бузук


3.7.1933 І. Дварчанін


ліпень 1935 Віталь Вольскі (час.)(у складзе ІЛММ)


1936 А. Александровіч (у складзе ІЛММ) (да 1937)


1937 В. В. Барысенка (у складзе ІЛММ) (да 1952, з перапынкам 1941—1946)


1944 М. Ц. Лынькоў (у складзе ІЛММ) (да 1946)
14.6.1952 К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) (да 1956)


1957 П. Ф. Глебка


1957 М. Р. Суднік (да 1983)


1983 А. І. Жураўскі (да 1989)


1989 А. І. Падлужны (да 2003)


2003 А. А. Лукашанец (да 2007)


2016 Ігар Лявонавіч Капылоў Вольга Уладзіміраўна Міцкевіч

Вядомыя супрацоўнікі

Зноскі

  1. Інстытут мовазнаўства — Пра Інстытут
  2. Запрудскі. Да перадгісторыі… С.111.

Літаратура

  • А. А. Лукашанец. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы и перспектывы // Роднае слова. № 8, 2005. С.122 - 133.
  • С. М. Запрудскі. Да перадгісторыі «Руска-беларускага слоўніка» пад рэдакцыяй А. Александровіча // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С.110—114.

Read other articles:

Municipality in Oaxaca, MexicoHuautla de JiménezMunicipalityHuautla de JiménezShow map of MexicoHuautla de JiménezShow map of OaxacaCoordinates: 18°7′53″N 96°50′27″W / 18.13139°N 96.84083°W / 18.13139; -96.84083CountryMexicoStateOaxacaMunicipal seatHuautla de JiménezLargest cityHuautla de JiménezArea • Total71.45 km2 (27.59 sq mi)Population (2005) • Total31,829 • Density450/km2 (1,200/sq ...

 

Coordenadas: 15° 19' N 91° 28' O Huehuetenango Capital Huehuetenango População 846.544 habitantes Censo 2002 Área 7.400 km² Densidade 114,40 hab/km² Mapa Huehuetenango é um dos 22 departamentos da Guatemala. Está situado no planalto da Guatemala, e possui fronteira com o México a norte e a oeste; com El Quiché a leste e Totonicapán, Quetzaltenango e San Marcos ao sul. Sua capital é a cidade de Huehuetenango.[carece de fontes?] A composição étnica de Huehue...

 

Kidoguchi Sakurako (Jepang: 木戸口 桜子) atau Saku[1] (さく) (lahir 18 Oktober 1999) adalah seorang penyanyi dan idola asal Jepang. Ia adalah anggota generasi ketiga Street-sei di bawah naungan iDOL Street. Ia adalah mantan anggota grup Sapporo Snow Loveits dan mantan ketua TOKYO Yume Piyo-gumi. Pada 25 Juni, ia diumumkan menjadi anggota Super Girls. Ia keluar dari grup tersebut pada 20 September karena masalah kesehatan. Referensi ^ 木戸口桜子 (2013-02-08). 302☆自己

منتخب إيران لكرة الصالات بلد الرياضة إيران  رمز الفيفا IRN  تعديل مصدري - تعديل   منتخب إيران الوطني لكرة القدم داخل الصالات (بالفارسية: تیم ملی فوتسال ایران) هو ممثل إيران الرسمي في المنافسات الدولية في كرة الصالات .[1][2][3] تشكيلة المنتخب ذفتاللللل قائمة ال...

 

Почётный гражданин Великого Новгорода Страна  СССР Россия Тип почётное звание Кому вручается Гражданам Российской федерации и иностранным гражданам Основания награждения Решение Думы Великого Новгорода, Положение о звании Статус присваивается Статистика Дат...

 

1968 Indian filmSunghurshDirected byHarnam Singh RawailScreenplay byAnjana RawailDialogue: Gulzar and Abrar AlviStory byLayli Asmaner Ayna by Mahasweta DeviProduced byHarnam Singh RawailStarringDilip KumarVyjayanthimalaBalraj SahniSanjeev KumarCinematographyR. D. MathurEdited byKrushna SachdevMusic byNaushadProductioncompanyRahul TheatreDistributed byShemaroo EntertainmentRelease date18 October 1968 (1968-10-18)Running time158 minutesCountryIndiaLanguageHindi Sunghursh (Struggl...

2019 studio album by the WaterboysWhere the Action IsStudio album by the WaterboysReleased24 May 2019[1]Length43:30LabelCooking VinylProducerPuck Fingers, Brother PaulThe Waterboys chronology Out of All This Blue(2017) Where the Action Is(2019) Good Luck, Seeker(2020) Where the Action Is is the thirteenth studio album by the Waterboys, released by Cooking Vinyl on 24 May 2019.[1] It reached No. 21 on the UK Albums Chart and No. 3 on the UK Independent Albums Chart.[...

 

Film directed by Robert Schwentke Not to be confused with Red (2008 film). RedTheatrical release posterDirected byRobert SchwentkeWritten by Jon Hoeber Erich Hoeber Based onRedby Warren Ellis    Cully HamnerProduced by Lorenzo di Bonaventura Mark Vahradian Starring Bruce Willis Morgan Freeman John Malkovich Mary-Louise Parker Helen Mirren Karl Urban Rebecca Pidgeon Brian Cox Richard Dreyfuss Julian McMahon Ernest Borgnine James Remar CinematographyFlorian BallhausEdited by...

 

Botol Renew pembersih gigi palsu kekuatan profesional dalam format bubuk Kotak pembersih gigi tiruan semalaman Polident dalam format tablet Pembersih gigi palsu (juga disebut pembersih gigi tiruan) digunakan untuk membersihkan gigi palsu saat keluar dari mulut. Kegunaan utamanya adalah untuk mengontrol pertumbuhan mikroorganisme pada gigi palsu terutama Candida albicans, sehingga dapat mencegah terjadinya stomatitis terkait gigi tiruan. Ketika gigi palsu dipakai di mulut, biofilm berkembang y...

University in Makhanda, South Africa Rhodes UniversityCoat of armsFormer namesRhodes University CollegeMottoWhere leaders learnTypePublicEstablished31 May 1904; 119 years ago (1904-05-31)EndowmentR429.6 million[1] (US$59.853 million as of 2008[update])ChancellorLex MpatiVice-ChancellorSizwe MabizelaAcademic staff357[2]Students7,005[2]Undergraduates5,372[2]Postgraduates1,633[2]LocationMakhanda, Eastern Cape, South Africa33°18...

 

English cleric, academic, and cricketer Robert Andrew Bathurst, 1863 photograph Robert Andrew Bathurst (22 January 1817 – 31 March 1906) was an English cleric and academic. He was also a cricketer. Life He was born in Marylebone, London, the son of Sir James Bathurst, an army officer and Lady Caroline, a daughter of 1st Earl Castle Stewart. Henry Bathurst, Bishop of Norwich and nephew of the 1st Earl Bathurst, was his grandfather. Frederick Bathurst was his brother and [1] his siste...

 

Basilica Minore di San Lorenzo in Damaso Basilika Minor Santo Lawrence di Damaso (Inggris)S. Laurentii in Damaso (Latin)Bagian depan BasilikaAgamaAfiliasi agamaKatolik RomaDistrikLazioProvinsiRomeEcclesiastical or organizational statusGereja titulerKepemimpinanAntonio Maria Rouco VarelaLokasiLokasi Roma, ItaliaKoordinat41°53′48.35159″N 12°28′19.37644″E / 41.8967643306°N 12.4720490111°E / 41.8967643306; 12.4720490111Koordinat: 41°53′48.35159″N 12°28′...

Church of the Third Order of the Blessed Virgin Mary of Our Lady of the Conception of the Mulatto BrothersIgreja da Ordem Terceira da Beata Maria Virgem de Nossa Senhora da Conceição dos Irmãos PardosChurch of the Third Order of the Blessed Virgin Mary of Our Lady of the Conception of the Mulatto Brothers , Salvador, Bahia, BrazilReligionAffiliationCatholicRiteRomanLocationMunicipalitySalvadorStateBahiaCountryBrazilLocation of the Church of the Third Order of the Blessed Virgin Mary of Our...

 

AwardJerusalem CrossJerusalem-KreuzThe Jerusalem CrossAwarded forThe inauguration of the Lutheran Church of the Redeemer, JerusalemCountryPrussiaEligibilityThose who traveled with Emperor Wilhelm II to Jerusalem in 1898Established31 October 1898Ribbon of the order Order of Wear 1916[1]Next (higher)Hohenzollern Commemorative Medal for CombatantsNext (lower)Cross of the Mount of Olives The Jerusalem Cross or Jerusalem Memorial Cross (German: Jerusalem-Kreuz; Jerusalem-Erinneru...

 

Australian politician Stan LloydLloyd in 1937Alderman of the Municipality of EnfieldIn office1928–1938Mayor of the Municipality of EnfieldIn office1930–1935Member of the New South Wales Legislative Assembly for ConcordIn office1932–1941 Personal detailsBorn8 December 1889Died28 April 1967Political partyUnited Australia (after 1931)Other politicalaffiliationsAustralian Party (1929–1931) Stanley Allan Lloyd JP (8 December 1889 – 28 April 1967) was an Australian politician. He was born...

Species of moth Malacosoma alpicolum Malacosoma alpicolum - Male Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Arthropoda Class: Insecta Order: Lepidoptera Family: Lasiocampidae Genus: Malacosoma Species: M. alpicolum Binomial name Malacosoma alpicolumStaudinger, 1870 Malacosoma alpicolum (also, M. alpicola) is a moth of the family Lasiocampidae, the snout moths. It is native to the southern and central Alps. The wingspan is 18–34 mm. The moth flies from Ju...

 

Topliga 2019Topliga Competizione Campionato polacco di football americano Sport Football americano Edizione 14ª Organizzatore PZFA Date dal 6 aprile 2019al 20 luglio 2019 Luogo  Polonia Partecipanti 6 Formula Girone + playoff Sede finale MOSIR, Ząbki Sito web [1] Statistiche Incontri disputati 20 Cronologia della competizione Topliga 2018 Topliga 2020 Manuale DukesEagles Tigers Archers Distribuzione geografica dei partecipanti. Dukes Iron Wolves Distribuzione geografica de...

 

Multi-National Division (South-East) (Iraq)Logo of MND C-SActive2003 - 2008Country PolandTypeCommandPart ofMulti-National Corps – IraqGarrison/HQCamp EchoMilitary unit Multinational Division Central-South (MND-CS), created in September 2003, and supported by NATO, was a part of the Multinational Force Iraq. Headquartered in Camp Echo, it was under Polish command until October 2008, when the last of Poland's troops were withdrawn. The Polish contingent was its largest. Other partic...

Contea di DentonconteaContea di Denton – VedutaIl tribunale della contea di Denton. LocalizzazioneStato Stati Uniti Stato federato Texas AmministrazioneCapoluogoDenton Data di istituzione1846 TerritorioCoordinatedel capoluogo33°12′00″N 97°07′12″W / 33.2°N 97.12°W33.2; -97.12 (Contea di Denton)Coordinate: 33°12′00″N 97°07′12″W / 33.2°N 97.12°W33.2; -97.12 (Contea di Denton) Superficie2 481 km² Abitanti662 614&#...

 

البرلمان الأوروبي الدورة التاسعة للبرلمان الأوروبي التأسيس 10 سبتمبر 1952؛ منذ 71 سنة (1952-09-10) القيادة رئيس البرلمان الأوروبي روبرتا ميتسولا، الشعب الأوروبيمنذ 18 يناير 2022 (2022-01-18) النائب الأول للرئيس أوتمار كاراس، الشعب الأوروبيمنذ 18 يناير 2022 (2022-01-18) ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!