Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі

Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
Міжнародная назва The self-supporting Pilot Production of the Іnstitute of Bioorganic Chemistry of National Academy of Science of Belarus
Дата заснавання 1986
Тып унітарнае прадпрыемства
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, д. 5, корп. 5.
Сайт hopiboh.org

Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі — прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць

Заснавана ў 1986 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці радыёімунных набораў для дыягностыкі розных захворванняў чалавека. Сёння гэта біятэхналагічнае прадпрыемства з высокакваліфікаваным персаналам і сучаснай вытворча-тэхнічнай базай, якая дае магчымасць выконваць складаныя тэхналагічныя працэсы і выпускаць розную медыцынскую и фармацэщтычную прадукцыю. Прадпрыемства сумесна з Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць імунаферментных набораў гарманальнага (для вызначэння тырэяідных, стэроідных і гіпафізарных гармонаў) і анкалагічнага профіляў; набораў на аснове лантаніднага імунафлуарыметрычнага аналізу для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі. Выпускаемыя прадпрыемствам на аснове вытворчай кааперацыі імунаферментныя наборы інфекцыйнага профілю прызначаны для дыягностыкі сіфілісу, вірусных гепатытаў В і С, ToRCH-інфекцый, СНІДу і каранавіруса.

Прадукцыя

  • Імунахраматаграфічныя экспрэс-тэсты
  • Радыёімунныя наборы
  • Імунаферментныя наборы для дыягностыкі саматычных захворванняў
  • Імунаферментныя наборы для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў
  • Дыягностыкум для выяўлення антыцелаў да ўзбуджальніка сіфілісу
  • Імунаферментныя наборы для ветэрынарыі
  • Імунафлуарыметрычныя наборы для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі
  • Біяхімічныя наборы
  • Прабіркі для хуткага атрымання сыраваткі крыві
  • Экспрэс-тэсты для выяўлення SARS-CoV-2 і інш.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!