Асноўнай мэтай дзейнасці з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галіне механізацыі сельскагаспадарчых работ і атрыманне прыбытку, павышэнне эфектыўнасці навуковых даследаванняў, асваенне навуковых распрацовак у вытворчасці для інтэнсіфікацыі працэсаў інавацыйнага развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы краіны, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, што выдзяляюцца на развіццё навукі, і інш.
Структура
Навукова-даследчыя падраздзяленні
Лабараторыя механізацыі працэсаў вытворчасці малака і ялавічыны
Лабараторыя механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў у свінагадоўлі і птушкагадоўлі
Лабараторыя механізацыі нарыхтоўкі кармоў
Лабараторыя апрацоўкі глебы і сяўбы
Лабараторыя механізацыі вытворчасці гародніны і караняплодаў
Лабараторыя механізацыі, апрацоўкі, уборкі і першаснай перапрацоўкі лёну
Лабараторыя выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў
Лабараторыя навуковага забеспячэння выпрабаванняў і інфармацыйна-тэхнічных тэхналогій
Лабараторыя сістэмы машын і тэхнічнага выкарыстання машынна-трактарнага парка
Лабараторыя апрацоўкі пладова-ягадных і агароднінных культур.