Гэта адзіная ў Беларусі спецыялізаваная навуковая ўстанова, якая займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне аграрнай эканомікі, распрацоўвае тэорыю і метадалогію эфектыўнага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу ў сучасных умовах гаспадарання, стратэгію і тактыку рэгулявання аграпрамысловай вытворчасці. Яна вывучае заканамернасці і метадычныя прынцыпы рэструктурызацыі існуючых арганізацыйна-гаспадарчых формаў і утварэнняў кааператыўна-інтэграцыйных структур, рэкамендацыі і прапановы па фарміраванню і рацыянальнаму выкарыстанню рэсурснага патэнцыялу, узмацненню матывацыі працы і вытворчасці, павышэнню харчовай бяспекі краіны.
Інстытут з’яўляецца адной з галоўных навуковых устаноў Беларусі ў галіне аграрнай эканомікі. Сваімі даследаваннямі інстытут ахоплівае ўсе асноўныя напрамкі навуковага суправаджэння арганізацыйна-эканамічнага, інстытуцыйнага і сацыяльнага развіцця нацыянальнага аграпрамысловага комплексу: забеспячэнне харчовай бяспекі і харчовай незалежнасці краіны на аснове павышэння эканамічнай эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці аграпрамысловай вытворчасці; нарошчванне экспартнага патэнцыялу АПК і павышэнне эфектыўнасці яго знешнеэканамічнай дзейнасці з дапамогай больш актыўнага ўдзелу краіны ў міждзяржаўных інтэграцыйных працэсах; павышэнне эканамічнай эфектыўнасці інавацыйна-інвестыцыйнай дзейнасці на аснове ўдасканалення арганізацыйна-эканамічнага механізму гаспадарання ў АПК, развіцця кааперацыі і інтэграцыі; эканамічнае рэгуляванне аграхарчовага рынку і аграрных эканамічных адносін з дапамогай удасканалення зямельных адносін, механізмаў прыватызацыі маёмасных комплексаў і кіравання дзяржаўнай уласнасцю ў АПК; умацаванне кадравага патэнцыялу сельскай гаспадаркі, павышэнне прадукцыйнасці працы сельскагаспадарчых работнікаў і жыццёвага ўзроўню сельскага насельніцтва на аснове ўзмацнення матывацыйнага механізму і паскоранага развіцця сацыяльнай інфраструктурывёскі. Па ўсіх названых напрамках даследаванняў інстытут распрацоўвае канкрэтныя рэкамендацыі для рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых суб’ектаў АПК. Толькі за апошнія гады выканана звыш 120 навуковых распрацовак (рэкамендацыі, нарматывы, даведнікі, бізнес-планы і інш.), якія садзейнічаюць фарміраванню эфектыўнага арганізацыйна-эканамічнага механізму гаспадарання аграпрамысловага комплексу ў рынкавых умовах.
Гісторыя
У розныя часы ўстанова называлася:
1956 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі
1981 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эканамічных праблем АПК
1994 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і інфармацыі АПК
1999 — Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі
2005 — Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі
2008 — Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі
Інстытут арганізаваны ў 2008 годзе шляхам перадачы адасобленага структурнага падраздзялення "Цэнтр аграрнай эканомікі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Беларускі навуковы інстытут укаранення новых форм гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе» (пастанова Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 22 мая2008 года), які з 1 ліпеня2008 года перайменаваны ў Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У сваю чаргу, Цэнтр аграрнай эканомікі Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» з’яўляецца правапераемнікам створанага ў 1956 годзе Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Першым дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці быў кандыдат эканамічных навук, член-карэспандэнтАкадэміі навук БССР І. М. Качура. За час яго амаль 10-гадовага кіраўніцтва інстытут стаў неад’емнай структурай навуковай арганізацыі сельскай гаспадаркі. На пасадзе дырэктара І. М. Качуру змяніў дастаткова дасведчаны ў той час гаспадарнік і кіраўнік кандыдат эканамічных навук В. Г. Крэстоўскі. Адметнай асаблівасцю гэтага перыяду развіцця аграрнай эканомікі краіны і дзейнасці В. Г. Крэстоўскага сталі працэсы кааперацыі і інтэграцыі аграпрамысловай вытворчасці. Прыкладна праз 10 гадоў дырэктарам інстытута стаў кандыдат эканамічных навукМ. Ф. Пракапенка, які працаваў да гэтага сакратаром Мінскага абкамаКПБ і меў немалы вопыт арганізатарскай працы. Яго перыяд характарызаваўся шматпланавасцю дзейнасці інстытута, але асабліва варта вылучыць распрацоўку комплекснай сістэмы кіравання якасцю, якая атрымала вядомасць і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім СССР, а таксама ў некаторых сацыялістычных краінах, такіх як Балгарыя, Куба і інш. У сярэдзіне 1980-х гадоў на пасаду дырэктара інстытута зноў быў прызначаны В. Г. Крэстоўскі. Новы дырэктар пачаў свой другі этап у навуцы з перабудовы структуры інстытута, пры гэтым акцэнт быў зроблены на інфарматызацыю і камп’ютарызацыю навуковых падраздзяленняў і аграэканамічных даследаванняў. У гэты час дзеючая сістэма гаспадарання ў краіне пачала адкрыта даваць збоі, нарастала затратнасць эканомікі. Адсюль запатрабаваліся новыя метады гаспадарання, арыентаваныя на ўзмацненне самастойнасці і інтарэсаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і таваравытворцаў. Паўстала неабходнасць разнастайнасці формаў гаспадарання і шматукладнасці эканомікі. Новы імпульс свайго развіцця атрымаў у 1994 годзе ў выніку аб’яднання Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, які ўзначаліў і кіраваў да 2003 года вядомы беларускі навуковец, акадэмік НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесарУ. Р. Гусакоў. Пры ім інстытут папоўніўся маладымі супрацоўнікамі, таленавітымі загадчыкамі падраздзяленнямі, актывізавала сваю дзейнасць аспірантура, адкрылася дактарантура. Пад кіраўніцтвам У. Р. Гусакова інстытут ператварыўся ў вядомы цэнтр аграэканамічнай навукі. З ім сталі лічыцца ўрадавыя і гаспадарчыя органы, паколькі тут можна было атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі па любых пытаннях эканомікі, арганізацыі, кіравання, рэфармавання, аграрнай стратэгіі і эфектыўнасці гаспадарання. Сталі праводзіцца міжнародныя і рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі, нарады, семінары, дыскусіі па найбольш актуальных праблемах. З пераходам В. Г. Гусакова на працу ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі інстытут узначальваў да 2011 года кандыдат эканамічных навукВ. І. Бельскі, а з 2011 па 2018 год — доктар эканамічных навукА. П. Шпак.
Літаратура і крыніцы
Вклад Института системных исследований в АПК Национальной академии наук Беларуси в развитие аграрной экономической науки / В. Г. Гусаков, В. И. Бельский, А. П. Шпак // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2016. — № 4. — С. 7-12.