Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі

Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
(ІГІЦ НАНБ)
Міжнародная назва Institute of Genetics and Cytology of the National Academy of Sciences of Belarus
Заснаваны 1965
Дырэктар Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак
Супрацоўнікаў
  • 130 чал. (2018)
Аспірантура спецыяльнасці: 03.01.06 Біятэхналогія; 03.01.07 Малекулярная генетыка; 03.02.07 Генетыка
Дактарантура па спецыяльнасці: 03.01.06 Біятэхналогія; 03.01.07 Малекулярная генетыка; 03.02.07 Генетыка
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, Першамайскі раён, вул. Акадэмічная, д. 27
Сайт igc.by
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР Дзяржаўная прэмія БССР Дзяржаўная прэмія БССР

Інстытут генетыкі і цыталогіі (ІГІЦ НАНБ; англ.: Institute of Genetics and Cytology) — навукова-даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў кастрычніку 1965 года[1].

На 2018 год напрамкамі дзейнасці Інстытута былі: вывучэнне структурна-функцыянальнай арганізацыі геномаў раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека; генетычная і клетачная інжынерыя; распрацоўка генетычных асноваў адбору раслін, жывёл і мікраарганізмаў; стварэнне выніковых геномных біятэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і аховы навакольнага асяроддзя; вывучэнне пытанняў біябяспекі, захавання генетычных рэсурсаў і нагляд за іх выкарыстаннем. Ажыццяўляўся прыём у аспірантуру па 3-х спецыяльнасцях: генетыка, малекулярная генетыка і біятэхналогія. У дактарантуру прымалі па спецыяльнасці генетыка[2]. На 2023 год у ІГЦ працавала звыш 155 даследчыкаў, з іх 2 акадэмікі, 3 члены-карэспандэнты, 8 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук[2]. З 2005 года Інстытут штогод выдаваў па-руску зборнік навуковых прац «Малекулярная і дастасоўная генетыка» (ISSN 1999-9127)[3]. Міжнародныя даследаванні ажыццяўляліся сумесна з 33 установамі з 11 краін:

Будова

На 2023 год Інстытут генетыкі і цыталогіі ўключаў:

  • 8 лабараторый — 1) экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі, 2) генетычнай і клетачнай інжынерыі, 3) цытагеномікі раслін, 4) нехрамасомнай спадчыннасці, 5) малекулярнай генетыкі, 6) генетыкі чалавека, 7) генетыкі жывёл, 8) малекулярных асноў стабільнасці геному;
  • групу біяінфарматыкі
  • 2 Нацыянальныя каардынацыйныя цэнтры — біябяспекі і генетычных рэсурсаў;
  • Цэнтр калектыўнага карыстання «Геном»;
  • Аддзел навукова-інавацыйнай працы;
  • Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій;
  • Рэспубліканскі банк ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў[2].

Паслугі

На 2018 год Інстытут генетыкі і цыталогіі аказваў наступныя паслугі:

  • аналіз харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання на ўтрыманне генетычна мадыфікаваных інгрыдыентаў (ГМІ);
  • аналіз відавой прыналежнасці мясных складнікаў;
  • ДНК-пашпартызацыя і ДНК-пазначэнне сельскагаспадарчых раслін, жывёл і мікраарганізмаў па гаспадарча-карысных прыкметах;
  • генетычнае ўсталяванне відавой прыналежнасці асятровых;
  • ДНК-выпрабаванне схільнасці чалавека да спадчынных захворванняў;
  • аналіз генаў, адказных за індывідуальныя асаблівасці чалавека (спартыўная паспяховасць і адчувальнасць да лекаў);
  • аналіз фрагментацыі ДНК сперматазоідаў;
  • распрацоўка і ацэнка нарматыўна-прававой базы ў галіне біябяспекі;
  • правядзенне семінараў і кансультацый па пытаннях бяспекі генна-інжынернай дзейнасці;
  • садзейнічанне доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання выгодаў[2].

Гісторыя

У кастрычніку 1965 года стварылі Інстытут генетыкі і цыталогіі (ІГЦ) на аснове Аддзела генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР, заснаванага ў 1963 годзе разам з адпаведнай аспірантурай. У Інстытуце працавалі акадэмікі Антон Жэбрак, Пётр Ракіцкі і Мікалай Турбін, члены-карэспандэнты А. М. Іпацьеў і Уладзімір Саўчанка. У 1989 годзе ў Інстытуце з’явілася дактарантура. За савецкім часам даследаванні і распрацоўкі супрацоўнікаў ІГЦ адзначылі Дзяржаўнай прэміяй БССР (1974, 1984) і прэміяй Камсамолу БССР (1990). На 1998 год у ІГЦ працавалі акадэмікі Мікалай Картэль і Любоў Хатылёва, член-карэспандэнт Усавалад Борматаў і 13 дактароў навук. Дзейнічалі: аддзел навуковай інфармацыі і інфарматыкі; селекцыйна-генетычны комплекс, які да 1989 года быў біялагічнай доследнай станцыяй; 10 лабяраторый — 1) малекулярнай генетыкі, 2) гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкметаў, 3) генетыкі збожжавых культур, 4) мутагенезу, 5) цытагенетыкі раслін, 6) антымутагенезу, 7) агульнай цытагенетыкі, 8) радыяцыйнай генетыкі, 9) нехрамасомнай спадчыннасці, 10) генетыкі фітаімунітэту[5].

Да 1998 года асноўнымі кірункамі даследаванняў Інстытута былі: генетычныя асновы селекцыі (гетэрозіс, поліпляідыя, нехрамасомная спадчыннасць і генетыка імунітэту), індукаваны і спанданны мутагенез, антымутагенез, радыяцыйная генетыка, генетычная і клетачная інжынерыя, матэматычная генетыка. У выніку даследавання палепшылі разуменне гетэрозісу, склалі гіпотэзу ўзаемадзеяння ядзерных генаў і плазмагенаў пры цытаплазматычнай мужчынскай стэрыльнасці. Удалося даказаць важкасць цытаплазматычных спадчынных структур для ўстойлівасці раслін да хвароб, вывучыць генетычныя заканамернасці арганізацыі і выяўлення геномаў раслін. Стварылі арыгінальныя генетычныя зборы збожжавых, зерне-бабовых культур і бульбы. Атрымалі гетэрозісныя гібрыды кукурузы, азімага жыта, цукровых буракоў, ільну, яравой пшаніцы, ячменю і трыцікале. Раянавалі новыя гатункі цукровых буракоў, соі і цяплічных таматаў. Вынікі даследаванняў пра эколага-генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы перадалі ў Дзяржкамчарнобыль[5]. За распрацоўкі супрацоўнікаў ІГЦ узнагароджвалі Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (2002), прэміямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1993, 1999, 2001, 2003 і 2011) і прэміяй Капцюга (2007)[6].

Палітычны крызіс 2020-х гг.

Адразу пасля 9 жніўня 2020 года з Інстытута генетыкі і цыталогіі былі звольнены трое супрацоўнікаў за ўдзел у пратэстах[7].

Улетку 2021 года да звальнення «са згоды бакоў» вымушаны адначасова некалькі сяброў Свабоднага прафсаюза Беларускага: старшыня першаснай арганізацыі Ксенія Панцялей, скарбнік Аляксандра Носава, кантралёр-рэвізор Ілона Сахарута, сябры Марына Багданава і Марына Шаптурэнка. Таксама пра непадаўжэнне кантракту паведамілі Алене Аксёнавай[7].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 50-51.
  2. а б в г Аб інстытуце(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2023. Праверана 1 снежня 2023.
  3. Зборнік навуковых прац (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут генетыкі і цыталогіі (2 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 22 жніўня 2018.
  4. Нашыя партнёры (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут генетыкі і цыталогіі (2 снежня 2018). Праверана 22 жніўня 2018.
  5. а б Мікалай Картэль. Інстытут генетыкі і цыталогіі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 267. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  6. Галоўная старонка (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут генетыкі і цыталогіі (2 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2018. Праверана 22 жніўня 2018.
  7. а б Незалежны прафсаюз заявіў пра звальненьні ягоных сябраў у Акадэміі навук. 4 ліпень 2021 Архівавана 9 ліпеня 2021.
  8. Кадровые изменения
  9. Навука. — 2024. — 26 сакавіка. — С.2

Літаратура

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!