У 2017 годзе далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама», гуляў за юнацкія каманды клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але абаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.
У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[2], дзе таксама стаў гуляць за дубль. 2 верасня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (3:1). У далейшым у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[3]. У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4].
Міжнародная кар’ера
15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:3).