Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, у 2021 годзе замацаваўся ў рэзервовай камандзе.
У лютым 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[3]. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выхадзіць на замену.
У чэрвені 2022 года быў пераведзены ў арэнду ў «Ліду»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў лідскі клуб.
У сакавіку 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[5]. Стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года пасля прагляду быў арандаваны бабруйскай «Белшынай»[6]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[7], а ў студзені 2024 года пакінуў клуб[8].