З 2011 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць мінскага «Дынама» (2:3). Пазней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў аснове, толькі ў канцы сезона, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў стаў з’яўляцца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2017 года адправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, іспанскі, ужо не трапіў. Пазней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Маш’ал»[4].
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і лютым афіцыйна стаў іграком клуба[5]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У лютым 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[6], дзе таксама гуляў у стартавым складзе, разам з клубам выйшаў у Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[7].
У лютым 2020 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[9].
У студзені 2023 года падпісаў пагадненне з брэсцкім «Дынама»[10]. У студзені 2024 года разарваў кантракт з клубам[11], пасля чаго падтрымліваў форму з «Нівой». У лютым 2024 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[12].
Міжнародная кар’ера
10 жніўня 2016 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Малдовы (1:1).