Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Яблыня

Яблыня

Квітнеючая яблыня
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus P. Mill.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25254
NCBI  3749
EOL  29915
GRIN  g:7215
IPNI  33893

Яблыня[1] (Malus) — род пладовых дрэваў сямейства ружавых.

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае, яйкападобнае або круглае. Кветкі найчасцей ружовыя, у шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітаміны С і В, пекціны.

Арэал і экалогія

У Беларусі ў дзікай прыродзе расце 3 віды: яблыня дамашняя (Malus domestica), яблыня ранняя (Malus praecox) і яблыня лясная (Malus sylvestris)[2][3], вырошчваецца — 6. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах.

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 62 віда[4]:

Яшчэ больш 200 відавых назваў гэтага роду (у тым ліку, да прыкладу, Malus bhutanica J.B.Phipps) маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць, што адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў або іх трэба звесці ў сінаніміку іншых таксонаў сінаніміку [4].

Раней часам таксама вылучалі від Malus hybridus.

Значэнне і выкарыстанне

Найбольшае гаспадарчае значэнне мае яблыня дамашняя (Malus domestica) — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спецыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скараспелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4-5-ы год, познія на 10-12-ы год пасля пасадкі. Перыяд гаспадарчага выкарыстання да 40-50 гадоў. Плады выспяваюць у жніўні-верасні.

Хваробы

Яблыні пашкоджваюцца прыроднымі фактарамі (сонца, мароз) і шырокім спектрам патагенаў (вірусы, грыбы, паразіты і г. д.)

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси
  3. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  4. а б Malus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (7 красавіка 2013). Праверана 26 снежня 2017.
  5. Звесткі пра род Malus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 26 снежня 2017)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya