Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве |
---|
Akademia Ekonomiczno-Humanistyczna w Warszawie |
|
Арыгінальная назва |
Akademia Ekonomiczno-Humanistyczna w Warszawie |
Міжнародная назва |
University of Economics and Human Sciences in Warsaw |
Заснаваны |
2001 |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Варшава |
Сайт |
vizja.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
Утворана 8 мая 2001 года. У 2001—2018 гадах установа мела назву «Вышэйшая школа фінансаў і кіравання ў Варшаве». Затым установа атрымала поўныя правы акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу, і з 30 верасня 2018 года перайменаваная ў Эканоміка-гуманітарную акадэмію ў Варшаве. Акадэмія ажыццяўляе навучанне ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Са студзеня 2010 года факультэт псіхалогіі мае паўнамоцтвы надаваць навуковую ступень доктара гуманітарных навук у галіне псіхалогіі, а з 2018 года — у галіне юрыдычных навук. 1 кастрычніка 2019 года ў структуру акадэміі была ўключана Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій у Варшаве.
Напрамкі навучання
- Адміністрацыя
- Фінансы і бухгалтарскі ўлік
- Інфарматыка
- Сацыяльная камунікацыя і PR
- Правазнаўства
- Права ў кіраванні прадпрыемствам
- Псіхалогія
- Эканамічная псіхалогія
- Псіхалогія ў кіраванні
- Сучасныя міжнародныя адносіны
- Кіраванне
- Кіраванне бяспекай у дзяржаве
- Кіраванне ў міжнароднай лагістыцы
Спасылкі
|
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Недзяржаўныя | |
---|