Ваенная тэхнічная акадэмія імя Яраслава Дамброўскага |
---|
польск.: Wojskowa Akademia Techniczna im. Jarosława Dąbrowskiego |
|
|
Арыгінальная назва |
польск.: Wojskowa Akademia Techniczna im. Jarosława Dąbrowskiego |
Міжнародная назва |
Military University of Technology |
Заснаваны |
1951 |
Рэктар |
Пшэмыслаў Вахуляк |
Рэктар |
Przemysław Wachulak[d][1] |
Студэнты |
10 000 |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Варшава |
Юрыдычны адрас |
вул. Генерала Каліскага 2, 00-908 г. Варшава, Польшча |
Сайт |
wat.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенная тэхнічная акадэмія імя Яраслава Дамброўскага (польск.: Wojskowa Akademia Techniczna im. Jarosława Dąbrowskiego) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ваеннага і тэхнічнага профілю з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
Дзяржаўная ваенная і грамадзянская вучэльня тэхнічнага профілю з сядзібай у варшаўскім раёне Бемава. У замежных кантактах вучэльня называе сябе Ваенна-тэхналагічным універсітэтам. У адпаведнасці з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету, які паказвае прысутнасць акадэмічных інстытуцый у інтэрнэце, вучэльня займае 8-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных вышэйшых авучальных устаноў, а ў свеце - 1130-е сярод усіх тыпаў ВНУ. Названа ў гонар Яраслава Дамброўскага.
Структура
Факультэт бяспекі, лагістыкі і ўпраўлення
- Інстытут лагістыкі
- Інстытут бяспекі і абароны
- Інстытут арганізацыі і ўпраўлення
Факультэт кібернетыкі
- Інстытут інфармацыйных сістэм
- Інстытут тэлеінфарматыкі і кібербяспекі
- Інстытут матэматыкі і крыпталогіі
Факультэт электронікі
- Інстытут электронных сістэм
- Інстытут радыёэлектронікі
- Інстытут сістэм сувязі
Факультэт будаўнічай інжынерыі і геадэзіі
- Інстытут геапрасторавай інжынерыі і геадэзіі
- Інстытут будаўнічай інжынерыі
Факультэт механічнай інжынерыі
- Інстытут механікі і вылічальнай тэхнікі
- Інстытут машын і транспрату
- Інстытут робататэхнікі і машынабудавання
Факультэт мехатронікі, узбраення і авіацыі
- Інстытут авіяцыйнай тэхнікі
- Інстытут тэхнікі ўзбраення
Факультэт новых тэхналогій і хіміі
- Інстытут хіміі
- Інстытут тэхнічнай фізікі
- Інстытут матэрыялазнаўства
- Інстытут оптаэлектронікі
Спасылкі
|
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Недзяржаўныя | |
---|
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/b8378660-1504-42e6-9e89-fd4a860e1499 Праверана 17 верасня 2022.