Лічыцца найстарэйшым і найбуйнейшым падобным цэнтрам у Польшчы. Вытокі школы ўзыходзяць да 1816 года, калі быў створаны Агранамічны інстытут у вёсцы Марымонт (цяпер у варшаўскім раёне Бяляны).
У 1956 годзе рашэннем Савета Міністраў ПНР школа атрымала землі на Урсынаве, а таксама суседнія гаспадаркі Воліца, Натолін і Вілянаў, там былі створаны факультэты сельскагаспадарчай тэхнікі і харчавання чалавека (1973 год). Канчаткова перавесці кампус на Урсынаў было вырашана ў 2001 годзе.
Рэктарат універсітэта размешчаны ў гістарычным палацы, які належаў Юліяну Урсыну Нямцэвічу, які па сваёй функцыі называецца сёння "рэктарскім палацам".
Структура
факультэт аграноміі і біялогіі
факультэт ветэрынарнай медыцыны
лясны факультэт
факультэт садаводства і біятэхналогіі
факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі
факультэт тэхналогіі драўніны
факультэт жывёлагадоўлі, біяінжынерыі і абароны жывёл