Установа была заснавана 4 лістапада2003 года. Па атрыманні дазвола і ўнясенні ў рэестр ВНУПольшчы яна навучае студэнтаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі І ступені (бакалаўр) па спецыяльнасцях: прасторавая эканоміка і кіраванне. У 2007 годзе ВНУ таксама атрымала дазвол на навучанне па новым кірунку інжынерных даследаванняў — ахова навакольнага асяроддзя, а ў 2008 годзе рашэннем міністра адукацыі атрымала паўнамоцтвы весці навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях інфарматыка і адміністраванне. У кастрычніку 2015 года ВНУ змяніла сваю назву на сучасную. З 1 кастрычніка 2015 года змянілася і сядзіба ўстановы. Новы ўласны будынак размешчаны на вуліцы Варшаўскай бітвы 1920 года, дом 18.