Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве |
---|
польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie |
|
Арыгінальная назва |
польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie |
Міжнародная назва |
англ.: The College of Theology and Social Sciences in Warsaw |
Заснаваны |
1968 |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Варшава |
Сайт |
wst.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка
Гэта рэлігійная вышэйшая школа Пяцідзясятніцкай Царквы ў Польшчы, якая ажыццяўляе навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі і якая мае права на наданне выпускнікам ступені бакалаўра багаслоўя. Заснаваная ў 1968 годзе ў рамках Аб’яднанай евангельскай царквы як Біблейская школа, пазней пераназваная ў Варшаўскую багаслоўскую семінарыю. З кастрычніка 2012 года мае дзеючую назву.
У якасці асноўнай мэты ўстанова ставіць перад сабой выхаванне інтэлекту і хрысціянскага характару студэнтаў, каб яны служылі Богу, Царкве і свету, як духавенства і свецкія людзі. Школа адкрыта для ўсіх евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў. Працэс адукацыі ахоплівае наступныя сферы: біблеістыка, сістэматычнае багаслоўе, практычнае багаслоўе, гістарычнае багаслоўе. Навучацца можна па наступных спецыяльнасцях:
- Хрысціянскае лідарства (пастарства)
- Хрысціянская музычная служба
- Хрысціянскае кансультаванне і сацыяльная прафілактыка
- Педагогіка рэлігіі
- Хрысціянскія СМІ і сацыяльныя камунікацыі
- Місія і развіццё царквы
Спасылкі
|
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Недзяржаўныя | |
---|