Вёска
Чырвонае Поле
Чырвонае Поле на карце Беларусі ±
|
Чырвонае Поле — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[1].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка
- 1940 год — 14 двароў, 98 жыхароў.
- 1959 год — 122 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў.
- 2006 год — 10 гаспадарак, 24 чалавек, з якіх 6 ва ўзросце да 16 гадоў, 5 — у працаздольным і 13 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|