Бурко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёнаГомельскай вобласціБеларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Буркі. Знаходзіцца на паўночным захадзе раёна.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйненняБССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругіБССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бакуноўскага і Сабалёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мікуліцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 646 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1034 чалавекі[7].
Зноскі
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.