Вёска
Бакуны
Бакуны на карце Беларусі ±
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бакуны.
Бакуны́[1] (трансліт.: Bakuny, руск.: Бакуны) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 12 км на захад ад Брагіна, 23 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомелю. 62 гаспадаркі, 116 жыхароў (2004 год).
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з 2 прасталінейных, паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудаваных пераважна двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 года ў Мікуліцкай воласці.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Бакуноўскага сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 26 лістапада 1959 года ў складзе Буркоўскага сельсавета, да 14 студзеня 1960 года — у складзе Мікуліцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 62 двары, 116 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 18 двароў, 102 жыхара
- 1897 год — 46 двароў, 276 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 118 двароў, 291 жыхар.
- 1930 год — 491 жыхар.
- 1959 год — 512 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 62 двары, 116 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|