Цёмны Лес[1] (трансліт.: Ciomny Lies, руск.: Тёмный Лес) — аграгарадок у Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхееўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Дрыбіна, за 76 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Крычаў[2].
Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Расненскага сельсавета[3]. У 1966—2009 гадах цэнтр Цемналескага сельсавета[4].