Гуляў у складзе заходнегерманскай зборнай, якая ў 1954 годзе выйграла тытул чэмпіёна свету, за зборную згуляў 4 матчы. На клубным узроўні выступаў за каманды «Анкер Вісмар», «Гамбург» і «Вердэр».
На поле выконваў функцыі правага абаронцы, адрозніваўся атлетызмам і магутнасцю. Першы матч за нацыянальную зборную правёў за два месяцы да чэмпіянату свету 1954 года. Непасрэдна падчас чэмпіянату свету выходзіў на поле ў трох матчах, у паўфінальнай і фінальнай гульнях удзелу не прымаў, трэнер зборнай Зеп Хербергер палічыў за лепшае выставіць на гэтыя гульні Ёзэфа Позіпаля.