У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Вернер.
Вернер Лібрых (ням.: Werner Liebrich; 18 студзеня 1927 — 20 сакавіка 1995) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Кар’ера
Паколькі старэйшы брат Вернера таксама гуляў у складзе «Кайзерслаўтэрна», Вернера празвалі Лібрых II. Як правіла, займаў пазіцыю цэнтральнага паўабаронцы, хоць мог гуляць і на атакуючых пазіцыях.
16 раз з’яўляўся на поле, гуляючы за каманду зборнай ФРГ, быў членам каманды ў 1954 годзе, калі каманда Заходняй Германіі выйграла кубак свету. Менавіта ён траўмаваў капітана венгерскай зборнай Ферэнца Пушкаша падчас двух гульняў групавога этапу. У выніку Пушкаш быў вымушаны прапусціць наступныя дзве гульні каманды і з’явіўся толькі ў фінальным матчы сваёй зборнай, знаходзячыся ў сумніўным стане.
Не толькі ў яго актыўныя гульнявыя гады, калі ён адхіліў прапанову «Мілана» (гэта адбылося ў 1950 годзе), але і пасля заканчэння сваёй актыўнай кар’еры Вернер Лібрых заставаўся верным «Кайзерслаўтэрну», ён не толькі гуляў выключна за «Кайзерслаутерн», але і стаў трэнерам каманды аматараў «Кайзерслаўтэрна» пасля завяршэння кар’еры.
Крыніцы
- ↑ Werner Liebrich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Werner Liebrich // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Werner Liebrich // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.