Урода, У́рада — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Лепеля, каля вёскі Заслаўкі ў басейне ракі Дзіва. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Плошча паверхні возера складае 1,52[2] км². Даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Найбольшая глыбіня 6,5[2] м, сярэдняя 3,9[2] м. Аб'ём вады ў возеры 5,96 млн. м³. Плошча вадазбору 9,95 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 метраў, месцамі да 30 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, спадзістыя. Літаральная і сублітаральная зоны ўздоўж заходняга і ўсходняга берагоў возера стромкія. Дно плоскае. На возеры 2 вострава агульнай плошчай каля 0,7 га. Узбярэжная частка дна возера выслана заіленым пяском, глыбакаводная — гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Тураўлянка (Дзіва). Злучана пратокамі з двума[2] азёрамі. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2 м і займае палосу шырынёй 10—100 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор[2].