Глыбач — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозава, на паўночны ўсход ад Бярозаўскага возера.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,5 м. Даўжыня возера — 0,65 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,66 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,08 млн м³, плошча вадазбору возера — 1 км².
Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 13 м, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе і поўдні вышыня схілаў складае 2—4 м.
Берагі возера супадаюць з схіламі катлавіны, на поўначы і захадзе нізкія.
З Глыбач выцякае ручай у возера Бярозаўскае.