Сіць (руск.: Сить) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской і Яраслаўскай абласцях. Упадае ў Рыбінскае вадасховішча на Волзе. Да стварэння Рыбінскага вадасховішча была правым прытокам ракі Малогі.
Даўжыня — 159 км, плошча басейна — 1900 км², расход вады — 13,4 м³/с. Лёд растае ў красавіку, ледастаў у другой палове лістапада.
Найбуйнейшыя прытокі — Балатэя, Верэкса (левыя).
Выток Сіці ў адгор’ях Бежацкага верха ў раёне вёскі Сабурава (Санкоўскі раён Цвярской вобласці). Працякае рака па раўніннай, лясной, маланаселенай мясцовасці. Шырыня ракі ў вярхоўях 5—10 метраў, у сярэднім цячэнні каля 30—40 метраў, каля вусця шырыня павялічваецца амаль да паўтара кіламетра з-за падпору Рыбінскага вадасховішча. Хуткасць цячэння невялікая.
Ля вусці ракі размешчана вялікае сяло і раённы цэнтр Брэйтава.