Ахтуба — левы рукаў Волгі, які аддзяляецца ад яе вышэй Валгаграда (стары ўваход у Ахтубу перакрыты плацінай Валгаградскай ГЭС, ніжэй па цячэнні канал даўжынёй 6,5 км). Даўжыня Ахтубы — 537 км. Сярэдні гадавы расход — 153 м³/сек. На Ахтубе размешчаны гарады Волжскі (у пачатку рукава), Ленінск, Знаменск, Ахтубінск, Харабалі (за 5 км ад ракі). Паміж Волгай і Ахтубай размешчана Волга-Ахтубінская пойма, якая з'яўляецца раёнам бахчаводства і агародніцтва. Да будаўніцтва каскаду ГЭС шырыня разводдзяў у межах гэтай абалоны дасягала 20—30 км.
Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 22 чэрвеня 2022 года.