Поўнае імя
|
Партрэт
|
Званне і пасада
|
Прызнанне віны паводле пунктаў абвінавачвання
|
Прысуд суда і наступны лёс
|
Заўвагі
|
1
|
2
|
3
|
4
|
Марцін Борман (ням.: Martin Bormann)
|
(17 чэрвеня 1900 — 2 мая 1945)
|
Начальнік Партыйнай канцэлярыі НСДАП; Рэйхсляйтар; Рэйхсміністр без партфеля.
Асабісты сакратар фюрара.
|
НВ |
АНП |
В |
В |
Завочна паўстаў перад судом, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Доўгі час лічылася, што Борман жывы і хаваецца ад правасуддзя. У 1973 годзе афіцыйна прызнаны загінулым[заўв 1][3].
|
|
Герман Вільгельм Герынг (ням.: Hermann Wilhelm Göring)
|
(12 студзеня 1893 — 15 кастрычніка 1946)
|
Рэйхсмаршал Вялікагерманскага рэйха (руск.) (бел..
Галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Трэцяга рэйха.
Старшыня Рэйхстага; рэйхсміністр авіяцыі (ням.) (бел..
23 красавіка 1945 года па загадзе фюрара зняты з усіх займаных пасадаў і змешчаны пад дамашні арышт (англ.) (бел..
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Падаў прашэнне аб замене шыбеніцы расстрэлам, якое было адхілена. За некалькі гадзін да пакарання скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы яд[заўв 2][5].
|
|
Рудольф Гес (ням.: Rudolf Heß)
|
(26 красавіка 1894 — 17 жніўня 1987)
|
Обергрупенфюрар СС і СА.
Рэйхсляйтар; Рэйхсміністр без партфеля.
Намеснік фюрара ў НСДАП.
|
В |
В |
НВ |
НВ |
На працэсе Гес названы адным з галоўным ваенных злачынцаў, аднак улічваючы, што ён трапіў у палон у пачатку вайны, быў прызнаны невінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Прысуджаны да пажыццёвага зняволення (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на смяротным пакаранні). Адбываў пажыццёвы тэрмін у Берліне ў турме Шпандау (ням.) (бел.. У 1987 годзе знойдзены мёртвым пры загадкавых абставінах[заўв 3][7].
|
|
Карл Дзёніц (ням.: Karl Dönitz)
|
(16 верасня 1891 — 24 снежня 1980)
|
Грос-адмірал.
Галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі Трэцяга рэйха (1943—1945).
Рэйхспрэзідэнт і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Трэцяга рэйха (з 30 красавіка па 23 мая 1945 года).
|
НВ |
В |
В |
АНП |
Асуджаны на 10 гадоў турэмнага зняволення за ўчыненне ваенных злачынстваў (у прыватнасці вядзенне неабмежаванай падводнай вайны (англ.) (бел.). Цалкам адбыўшы тэрмін, выйшаў на свабоду і атрымаў ад урада ФРГ адміральскую пенсію.
|
|
Эрнст Фрыдрых Крыстоф «Фрыц» Заўкель (ням.: Ernst Friedrich Christoph «Fritz» Sauckel)
|
(27 кастрычніка 1894 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СС і СА.
Рэйхсштатгальтар (англ.) (бел. і гаўляйтар Цюрынгіі.
Генеральны ўпаўнаважаны па выкарыстанні рабочай сілы і камісар па рабочай сіле ва ўпраўленні чатырохгадовага плана (ням.) (бел..
|
НВ |
НВ |
В |
В |
Прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з дэпартаванымі замежнымі рабочымі (руск.) (бел. і ваеннапалоннымі. Павешаны.
|
|
Артур Зейс-Інкварт (ням.: Arthur Seyß-Inquart)
|
(22 ліпеня 1892 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СС.
Намеснік генерал-губернатара (ням.) (бел.. (1939—1940); рэйхскамісар (англ.) (бел. Нідэрландаў (1940—1944).
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Адзін з нямногіх падсудных, якія прызналі сваю віну. Павешаны.
|
|
Альфрэд Іодль (ням.: Alfred Jodl)
|
(10 мая 1890 — 16 кастрычніка 1946)
|
Генерал-палкоўнік.
Начальнік аператыўнага ўпраўлення Вярхоўнага камандавання ўзброеных сіл Трэцяга рэйха (ням.) (бел..
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Падаў прашэнне аб замене шыбеніцы расстрэлам, якое было адхілена. Павешаны. У 1953 годзе ўдава А. Іодля дамаглася яго поўнай рэабілітацыі Мюнхенскім судом, якая была адменена ў тым жа годзе пад ціскам грамадскасці.
|
|
Эрнст Кальтэнбрунер (ням.: Ernst Kaltenbrunner)
|
(4 кастрычніка 1903 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СС і генерал паліцыі і войск СС.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення імперскай бязпекі.
|
НВ |
АНП |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і ваеннапалонных і арганізацыю пераследу яўрэяў. Павешаны.
|
|
Вільгельм Бодэвін Ёхан Густаў Кейтэль (ням.: Wilhelm Bodewin Johann Gustav Keitel)
|
(22 верасня 1882 — 16 кастрычніка 1946)
|
Генерал-фельдмаршал.
Начальнік штаба Вярхоўнага камандавання ўзброеных сіл Трэцяга рэйха (ням.) (бел..
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Падаў прашэнне аб замене шыбеніцы расстрэлам, якое было адхілена. Павешаны.
|
|
Густаў Георг Фрыдрых Марыя Круп фон Болен унд Гальбах (ням.: Gustav Georg Friedrich Maria Krupp von Bohlen und Halbach)
|
(7 жніўня 1870 — 16 студзеня 1950)
|
Фюрар ваеннай эканомікі.
Уладальнік і кіраўнік канцерна «АГ Круп» (ням.) (бел..
|
— |
— |
— |
— |
Г. Крупу было прад’яўленае абвінавачванне паводле ўсіх пунктаў, аднак з прычыны таго, што з-за перанесенага ў 1943 года інсульта ён запаў у маразм, было прынята рашэнне вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці[заўв 4].
|
|
Роберт Лей (ням.: Robert Ley)
|
(15 лютага 1890 — 25 кастрычніка 1945)
|
Обергрупенфюрар СА.
Рэйхсляйтар, загадчык арганізацыйнага аддзела НСДАП
Кіраўнік Германскага трудавога фронта (ням.) (бел.
|
— |
— |
— |
— |
Р. Лею было прад’яўленае абвінавачванне паводле ўсіх пунктаў. Скончыў жыццё самагубствам у турме незадоўга да пачатку працэсу.
|
|
Канстанцін фон Нейрат (ням.: Konstantin von Neurath)
|
(2 лютага 1873 — 14 жніўня 1956)
|
Обергрупенфюрар СС.
Рэйхсміністр замежных спраў (1932—1938).
Рэйхспратэктар Багеміі і Маравіі (1939—1941).
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання. З прычыны таго, што была ўсталяваная непадкантрольнасць Нейрату карных органаў, быў асуджаны на 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1954 годзе быў датэрмінова вызвалены паводле прычыны дрэннага стану здароўя.
|
|
Франц Іозеф Герман Міхаэль Марыя фон Папен (ням.: Franz Joseph Hermann Michael Maria von Papen)
|
(29 кастрычніка 1879 — 2 мая 1969)
|
Рэйхсканцлер (1932); віцэ-канцлер (1933—1934).
Пасол у Аўстрыі (1934—1938) і Турцыі (1939—1944).
|
НВ |
НВ |
АНП |
АНП |
Ф. фон Папену былі прад’яўленыя абвінавачванні паводле першых двух пунктаў. У выніку судовых разглядаў трыбунал прызнаў яго невінаватым і пастанавіў вызваліць у зале суда (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на вінаватасці Папена). У 1947 годзе ў выніку дэнацыфікацыі прысуджаны да васьмі месяцаў турэмнага зняволення.
|
|
Альфрэд Розенберг (ням.: Alfred Rosenberg)
|
(12 студзеня 1893 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СА.
Рэйхсляйтар, кіраўнік знешнепалітычнага кіравання НСДАП, упаўнаважаны фюрара па кантролі за агульным духоўным і светапоглядным выхаваннем НСДАП.
Рэйхсміністр усходніх акупаваных тэрыторый (1941—1945).
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Павешаны.
|
|
Ульрых Фрыдрых Вільхельм Іаахім фон Рыбентроп (ням.: Ulrich Friedrich Wilhelm Joachim von Ribbentrop)
|
(30 кастрычніка 1893 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СС.
Рэйхсміністр замежных спраў (1938—1945).
|
В |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання (у матэрыялах суда падкрэслівалася вялікая роля міністэрства і асабіста Рыбентропа ў арганізацыі Халакосту на тэрыторыях сатэлітаў Трэцяга рэйха). Павешаны.
|
|
Эрых Ёхан Альберт Рэдэр (ням.: Erich Johann Albert Raeder)
|
(24 красавіка 1876 — 6 лістапада 1960)
|
Грос-адмірал.
Галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі Трэцяга рэйха (1935—1943).
|
В |
В |
В |
АНП |
Прызнаны вінаватым паводле выстаўленых пунктаў абвінавачвання. Прысуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення. Хадайнічаў аб замене сабе турэмнага зняволення на расстрэл. У 1955 годзе быў датэрмінова вызвалены па прычыне дрэннага стану здароўя і атрымаў ад урада ФРГ адміральскую пенсію.
|
|
Ганс Міхаэль Франк (ням.: Hans Michael Frank)
|
(23 мая 1900 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СС і СА.
Рэйхсляйтар, рэйхсміністр без партфеля, прэзідэнт Акадэміі германскага права.
Генерал-губернатар Польшчы (ням.) (бел..
|
НВ |
АНП |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле двух пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Адзін з нямногіх падсудных, якія прызналі сваю віну. Павешаны.
|
|
Вільгельм Фрык (ням.: Wilhelm Frick)
|
(12 сакавіка 1887 — 16 кастрычніка 1946)
|
Рэйхсляйтар, кіраўнік фракцыі НСДАП у Рэйхстагу.
Рэйхсміністр унутраных спраў Трэцяга рэйха (1933—1943); рэйхсміністр без партфеля (1943—1945).
Рэйхспратэктар Багеміі і Маравіі (1943—1945).
|
НВ |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым паводле трох пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Павешаны.
|
|
Ганс Фрычэ (ням.: Hans Fritzsche)
|
(21 красавіка 1900 — 27 верасня 1953)
|
Начальнік Службы ўнутранай прэсы (1938—1942); начальнік аддзела радыёвяшчання міністэрства народнай асветы і прапаганды (1942—1945).
Радыёвядучы, журналіст.
|
НВ |
НВ |
НВ |
АНП |
Прыцягнуты на працэс у якасці высокапастаўленага чыноўніка міністэрства прапаганды. У выніку судовых разглядаў трыбунал прызнаў яго невінаватым і пастанавіў вызваліць у зале суда (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на вінаватасці Фрычэ). У 1947 годзе ў выніку дэнацыфікацыі прысуджаны да 9 гадоў турэмнага зняволення. Праз тры гады датэрмінова вызвалены паводле стану здароўя.
|
|
Вальтэр Функ (ням.: Walther Emanuel Funk)
|
(18 жніўня 1890 — 31 мая 1960)
|
Рэйхсміністр эканомікі (1938—1945), генеральны ўпаўнаважаны па пытаннях ваеннай эканомікі.
Прэзідэнт Рэйхсбанка (ням.) (бел. (1939—1945).
|
НВ |
В |
В |
В |
Прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з дэпартаванымі замежнымі рабочымі (руск.) (бел., ваеннапалоннымі, а таксама за арганізацыю легалізацыі сродкаў (руск.) (бел., атрыманых ад вязняў канцлагераў (англ.) (бел. (так званы «рахунак Макса Хайлігера»). Прысуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення. У 1957 годзе быў вызвалены паводле стану здароўя.
|
|
Ялмар Шахт (ням.: Hjalmar Horace Greeley Schacht)
|
(22 студзеня 1887 — 3 чэрвеня 1970)
|
Рэйхсміністр эканомікі (1934—1937), рэйхсміністр без партфеля (1937—1942).
Прэзідэнт Рэйхсбанка (ням.) (бел. (1933—1939).
У верасні 1944 года арыштаваны гестапа за дачыненне да ліпеньскай змовы (ням.) (бел., да канца вайны ўтрымліваўся ў канцлагерах.
|
НВ |
НВ |
АНП |
АНП |
У выніку судовых разглядаў трыбунал прызнаў яго невінаватым і пастанавіў вызваліць у зале суда (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на вінаватасці Шахта). У 1947 годзе ў выніку дэнацыфікацыі прысуджаны да 8 гадоў турэмнага зняволення. Праз год датэрмінова вызвалены паводле стану здароўя. У далейшым працаваў у банкаўскай сферы ФРГ.
|
|
Альберт Шпеер (ням.: Albert Speer)
|
(19 сакавіка 1905 — 1 верасня 1981)
|
Асабісты архітэктар А. Гітлера.
Рэйхсміністр узбраенняў і ваеннай прамысловасці (1942—1945).
|
НВ |
НВ |
В |
В |
Прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з дэпартаванымі замежнымі рабочымі (руск.) (бел. і ваеннапалоннымі. Адзін з нямногіх падсудных, якія прызналі сваю віну, і адзіны, які не падаў хадайніцтва аб памілаванні. Прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зняволення, цалкам адбыў тэрмін у турме Шпандау (ням.) (бел..
|
|
Юліус Штрэйхер (ням.: Julius Streicher)
|
(12 лютага 1885 — 16 кастрычніка 1946)
|
Обергрупенфюрар СА.
Гаўляйтар Франконіі (1933—1940).
Галоўны рэдактар «Der Stürmer» (англ.) (бел. (1923—1945).
|
НВ |
АНП |
АНП |
В |
Прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за распальванне міжнацыянальнай варожасці (руск.) (бел., антысеміцкую прапаганду і заклікі да генацыду, якія выліліся ў пераслед яўрэяў. Павешаны.
|
|
Бальдур фон Шырах (ням.: Baldur Benedikt von Schirach)
|
(9 мая 1907 — 8 жніўня 1974)
|
Обергрупенфюрар СА.
Рэйхсляйтар, рэйхсюгендфюрар (ням.) (бел. Гітлерюгенда (1931—1940).
Гаўляйтар Вены (1940—1945).
|
НВ |
АНП |
АНП |
В |
Прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зняволення, цалкам адбыў тэрмін у турме Шпандау (ням.) (бел..
|
|