Маніжа, поўнае імя Маніжа Далераўна Сангін (народжаная Хамраева; нар. 8 ліпеня 1991, Душанбэ, Таджыкская ССР, СССР) — расійская[3] спявачка і актывістка таджыкскага паходжання[4], аўтарка і выканальніца песень, рэжысёрка музычных відэакліпаў, грамадская дзяячка ў галіне барацьбы з хатнім гвалтам[5], пасол дабрачыннага фонду «Падары жыццё» (са снежня 2019 года)[6], пасол добрай волі Агенцтва ААН па справах бежанцаў (са снежня 2020 года)[7].
Спявачка прадстаўляла Расію з песняй «Russian Woman» (з англ. — «Руская жанчына») на 65-м міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2021», які праходзіў ў горадзе Ратэрдам (Нідэрланды) у маі 2021 года, і заняла дзевятае месца.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!