«Буранаўскія бабулі» (удм.: Брангуртысь песянайёс) — расійскі фальклорны калектыў з Малапургінскага раёна Удмуртыі, з сяла Буранава, выконвае удмурцкія і рускія народныя песні, а таксама разнастайныя хіты на удмурцкай мове, перапеўкамі вядомых расійскіх і замежных выканаўцаў. Калектыў быў абраны прадстаўніком Расіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2012», па выніках якога заняў другое месца.
Гісторыя
Ансамбль быў створаны больш за 40 гадоў таму. Упершыню калектыў пачаў выступаць з перапеўкамі на удмурцкай мове ў 2008 годзе. На Дні роднай мовы ва Удмурцкай філармоніі бабулі выканалі вядомыя песні Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на удмурцкай мове. З тых часоў яны неаднаразова рабіліся аб’ектам увагі прэсы і тэлебачання.
Калектыў удзельнічаў у Расійскім адборачным туры Еўрабачання-2010 з песняй «Доўгая-доўгая бяроста і як зрабіць з яе айшон» (занялі 2 месца) і Еўрабачання-2012 з песняй «Party for Everybody». Па выніках апошняга «Буранаўскія бабулі» атрымалі перамогу і прадстаўляюць Расію на конкурсе. У выніку «Бабулі» занялі 2 месца ў конкурсе Еўрабачанне-2012 у Баку.
Прадзюсар групы — дырэктар «Дома Людмілы Зыкінай» Ксенія Рубцова.