«I Won’t Break» (з англ. — «Я не зламаюся») — песня расійскай спявачкі Юліі Самойлавай, прадстаўленая на конкурсе «Еўрабачанне-2018» у Лісабоне[1][2].
Еўрабачанне
30 студзеня 2018 года «Першы канал» пацвердзіў, што Самойлава будзе прадстаўляць Расію на будучым конкурсе гэтага года[3]. Песня была афіцыйна выпушчана 11 сакавіка 2018 года, і ў гэты ж дзень было аб’яўлена, што з ёй Самойлава і будзе выступаць на конкурсе. Песня ўпершыню была выканана Самойловай перад людзьмі на pre-party вечарынцы «Еўрабачанне-2018» ў Маскве, спеў быў раскрытыкаваны.
Расія прыняла ўдзел у другім паўфінале 10 мая 2018 года. Яна выступала пад нумарам 6, паміж Даніяй і Малдовай. Па выніках галасавання Расія атрымала толькі 15 месца, што не дало ёй магчымасці прайсці ў фінал[4]. Выпадак з невыхадам у фінал стаў першым у гісторыі ўдзелу Расіі ў «Еўрабачанні».
Кліп
Кліп песні выйшаў у той жа дзень, калі афіцыйна выйшла песня. Сам кліп быў раскрытыкаваны гледачамі. На афіцыйным канале «Еўрабачання» на YouTube кліп мае вялікую колькасць дызлайкаў.
Спіс кампазіцый
Гісторыя выдання
Зноскі
Спасылкі
|
---|
|
1990-я | |
---|
2000-я | |
---|
2010-я | |
---|
2020-я | |
---|
1990-я | |
---|
2000-я | |
---|
2010-я | |
---|
2020-я | |
---|