Філіп Кіркораў (нар. 30 красавіка1967, Варна, НРБ) — расійска-балгарскі спявак, кампазітар і прадзюсар, адзін з найбольш папулярных расійскіх выканаўцаў. Народны артыст Расіі (2008).
Васьміразовы ўладальнік прэміі «Авацыя», пяціразовы ўладальнік узнагароды «World Music Awards» як самы папулярны выканаўца Расіі, шматразовы ўладальнік прэмій «Залаты грамафон», «Стопудовы хіт», «Сярэбраная Калоша», лаўрэат штогадовага фестывалю «Песня года». На кінафестывалі «Кінатаўр» ў 2002 годзе Кіркораў стаў пераможцам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» за ролю ў мюзікле «Вечары на хутары ля Дзіканькі».