Кэтрын Джульет Рос нарадзілася 29 студзеня1940 года ў Галівудзе. Пазней яе сям'я пераехала ва Уолнет-Крык, усходні прыгарад Сан-Францыска. Яна вучылася ў сярэдняй школе Лас-Ломас і каледжы Дыябла-Вэлі ў Плізант-Хіл, штат Каліфорнія, дзе і пачалася яе акцёрская кар'ера з удзелу ў здымках у студэнцкім фільме.
Падчас здымак у фільме «Псіханутыя» (1978) Кэтрын пазнаёмілася з акцёрам Сэмам Эліятам, за якога ў 1984 годзе выйшла замуж. Кэтрын і Сэм маюць адну дачку, Клеа.