Пол Леанард Ньюман (англ.: Paul Leonard Newman; 26 студзеня1925 — 26 верасня2008) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар, якога называюць адным з апірышчаў Галівуда і ўладальнікам самых знакамітых блакітных вачэй у гісторыі кіно. Дзесяць раз вылучаўся на прэмію «Оскар», з іх восем — у намінацыі за найлепшую мужчынскую ролю. Бізнесмен і грамадскі дзеяч, сабраў і ахвяраваў больш за 250 мільёнаў долараў на адукацыю і дабрачыннасць як уладальнік-заснавальнік буйной харчовай фірмы «Newman’s Own». Вядомы таксама як спартсмен-аўтагоншчык, выйграў некалькі нацыянальных чэмпіянатаў ЗША па аўтагонках як кіроўца, а таксама як кіраўнік і ўладальнік лепшай каманды ў чэмпіянатах Champ Car.