Джон Марвуд Кліз (англ.: John Marwood Cleese; нар. 27 кастрычніка1939, Уэстан-сьюпер-Мэр, Сомерсет) — брытанскі акцёр, сцэнарыст, комік і ўладальнік прэмій BAFTA і «Эмі».
Біяграфія
Дамогся поспеху на фестывалі Edinburgh Festival Fringe як сцэнарыст і выканаўца галоўнай ролі ў серыяле The Frost Report. З’яўляецца ўдзельнікам брытанскай камедыйнай групы «Монці Пайтан», якая стварыла аднайменнае тэлевізійнае скетч-шоу, а таксама чатыры фільма «Монці Пайтана».
У 1970-х гадах напісаў сцэнарый і выконваў галоўную ролю ў камедыйным тэлесерыяле «Вежы Фолці». Таксама граў у фільмах «Рыбка Ванда» і «Раз’юшаныя стварэнні» і здымаўся ў многіх іншых фільмах, у прыватнасці, пра Джэймса Бонда і пра Гары Потэра.
Зноскі
↑John Cleese // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.