Марк Аўрэлій Клаўдзій Квінціл (лац.: Marcus Aurelius Claudius Quintillus) — рымскі імператар у 270 годзе.
Квінціл быў братам імператара Клаўдзія II Гоцкага[3]. Па ўсёй бачнасці адбываўся з Ілірыка. У кіраванне свайго брата ён камандаваў італійскімі войскамі блізу Аквілеі[4], а таксама імаверна быў пракуратарам Сардзініі[5].
Пасля смерці Клаўдзія ў 270 годзе Квінціл быў абвешчаны Аўгустам легіянерамі і сенатам. Па яго просьбе абагавілі яго брата. Аднак неўзабаве легіёны пакінулі Квінціла і перайшлі на бок Аўрэліяна. Паводле адной версіі Квінціл скончыў жыццё самагубствам, выкрыўшы сабе вены[3], паводле другой быў забіты ў Аквілеі[6], а паводле трэцяй памёр сваёй смерцю[7]. У розных крыніцах паказваецца розная працягласць яго кіравання.
У «Гісторыі Аўгустаў» гаворыцца што Квінціл праваладарыў усяго 17 дзён. У Зосіма тэрмін кіравання Квінціла больш працяглы. Як б там ні было за час свайго кіравання Квінціл паспеў выпусціць шматлікі тыраж манет, што робіць дапушчэнне пра тэрмін яго валадарання ў некалькі месяцаў найболей імаверным.